ві́хар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́хар ві́хры
Р. ві́хру ві́храў
Д. ві́хру ві́храм
В. ві́хар ві́хры
Т. ві́храм ві́храмі
М. ві́хры ві́храх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ві́хар гл. віхор¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́хар (род. ві́хру) м.

1. вихрь;

в. злама́ў дрэ́ва — вихрь слома́л де́рево;

2. перен. круговоро́т, водоворо́т, коловоро́т;

в. падзе́й — круговоро́т (водоворо́т, коловоро́т) собы́тий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́хар,

гл. віхор ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віхо́р¹, -хра́, мн. -хры́, -хро́ў і ві́хар, віхру, мн. віхры, віхраў, м.

Імклівая кругавая плынь ветру.

Снежны в.

В. падзей (перан.). Імчацца віхрам (прысл.).

|| прым. віхравы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́хар м.

1. Wrbelwind m -es, -e, Wrbelsturm m -es, -stürme;

сне́жны ві́хар Schnegestöber n -s, -;

паве́траны ві́хар Lftwirbel m -s, -;

2. перан. Wrbel m -s, -, Strdel m -s, -;

у ві́хры падзе́й im Strdel der Erignisse;

3. тэх. Wrbel m -s, -;

4. у знач. прысл. ляце́ць ві́храм mit Wndeseile dahnstürmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ві́хар (БРС, Маш., Сцяшк., Бес., КТС) ’вір’ (БРС, КТС), віхры́ ’нячыстыя духі ў выглядзе віхру’ (Нас.). Рус. ви́хорь, вихрь, укр. вихо́р, ст.-рус. вихърь, польск. wicher, н.-луж., в.-луж. wichor, чэш. vichr, славац. víchor, серб.-харв. ви̏ха̄р, ви̏хор, славен. vihár, балг. вихър. Ад асновы vix‑ (параўн. віхаць, віхляць) пры дапамозе суф. ‑r‑, ‑ъr‑ (Скок, 3, 588; Шанскі, 1, В, 112), далей узыходзіць да віць (Праабражэнскі, 1, 87; Фасмер, 1, 324). Роднасныя ўсх.-літ. víesulasвіхар’, лат. veîsuôls ’тс’ (Траўтман, 345; Петарсан, IF, 5, 70; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віхо́р 1 і ві́хар, ві́хру, м.

1. Імклівая кругавая плынь ветру. Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор. Галавач. Па галаве і па барадзе [Трахіма] нібы віхор прагуляўся. Крапіва. Як віхар, як куля, імчыцца каршун. Купала. // Узняты ветрам закручаны слуп пылу, снегу і пад. Раптам усхадзіўся вецер, узняў на дарозе віхор пылу. С. Александровіч.

2. перан.; чаго. Пра імклівае, бурнае праяўленне чаго‑н. Віхор падзей. □ З-за вялікіх вокан белага мураванага дома нечакана рвануўся віхор зыкаў скрыпкі і фартэпіяна. Чорны.

3. у знач. прысл. ві́храм. Хутка, імкліва. Імчацца віхрам. □ Машына віхрам уляцела па калгасны двор і спынілася, як укопаная. Шахавец.

віхо́р 2, ‑хра́, м.

Узнятая ўверх пасма валасоў. — Мне падабаюцца твае валасы, асабліва вось гэты непаслухмяны віхор. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віхар вектарнага поля 3/108; 8/513

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ХАР ВЕ́КТАРНАГА ПО́ЛЯ,

гл. Ротар вектарнага поля.

т. 4, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)