ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.
1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)
С.-лірнік.
2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.
Опцінскія старцы.
Празарлівы с.
3. Паважаны стары чалавек.
Мудры с.
|| ж. старчы́ха, -і, ДМ -чы́се, мн. -і, -чы́х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бирю́ч ист. біру́ч, -ча́ м.; вясту́н, род. вестуна́ м.; вяшча́льнік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
глаша́тай
1. ист. вяшча́льнік, -ка м.;
2. перен. вяшча́льнік, -ка м., вясту́н, род. вестуна́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Веставы́ ’ардынарац, пасыльны’ (БРС, КТС); ’кур’ер, лістаносец, паштар’ (Бяльк.), укр. вістови́й, вістови́к, рус. вестово́й ’тс’, чэш. věstový (з рус. мовы; Траўнічак, 1643). З’яўляецца вынікам ад’ектывацыі на ўсходнеславянскай глебе; параўн. таксама ст.-рус. вѣстовой ’вястун, пасланец, апавяшчальнік, сігнальны’ (з XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
посла́нник
1. дипл. пасла́ннік, -ка м.;
2. (вестник) книжн., уст. паслане́ц, -нца́ м., вясту́н, род. вестуна́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прарок, вястун, вяшчун; аракул (кніжн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
провозве́стник высок.
1. прадве́снік, -ка м.; вясту́н, род. вестуна́ м., прадрака́льнік, -ка м.;
2. апавяшча́льнік, -ка м.; см. провозвести́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
добразычлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць добразычлівага. Добразычлівасць гаспадароў. □ — Вястун прыляцеў! Сардэчна просім! — у голасе Пятра — добразычлівасць і ласка. Новікаў. // Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Я зараз жа адагнаў ад сябе добразычлівасць — гэта такім мая маці заносіла ў горад усё да кроплі малако, такія абыходзіла мяне ў пачатковай школе здалёк, не хацелі сядзець за адной партай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвярды́ня, ‑і, ж.
Крэпасць, умацаваныя пазіцыі. Брэсцкая цвярдыня. □ Гэта новая ў гісторыі войнаў перамога ля сцен волжскай цвярдыні, перамога савецкага чалавека над змрочнымі сіламі фашызму. «Полымя». Закончан слаўны наш паход. Цвярдыні ворага — у руінах. Таўлай. // перан. Апора. Тут генія грабніца. Два салдаты Стаяць заўжды на доблесным пасту. За імі Крэмль — людскіх надзей вястун, Цвярдыня міру, вораг войнаў клятых. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́стник
1. (приносящий весть) вясту́н, род. вестуна́ м., вяшчу́н, род. вешчуна́ м., вяшча́льнік, -ка м.;
2. (бюллетень, журнал) ве́снік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)