Веставы́ ’ардынарац, пасыльны’ (БРС, КТС); ’кур’ер, лістаносец, паштар’ (Бяльк.), укр. вістови́й, вістови́к, рус. вестово́й ’тс’, чэш. věstový (з рус. мовы; Траўнічак, 1643). З’яўляецца вынікам ад’ектывацыі на ўсходнеславянскай глебе; параўн. таксама ст.-рус. вѣстовой ’вястун, пасланец, апавяшчальнік, сігнальны’ (з XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)