Канапу́шкі, конопушківяснушкі’ (івац., Сл. паўн.-зах., пін., Шатал.), да каноплі, канапатка (гл.). Магчыма і з *кана‑ плюшкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставінкі ’рабацінне, вяснушкі’ (Шпіл.), ластуовінні (Мат. Гом.), ластовьіньне (Нар. лекс.) узніклі ў выніку намінацыі ⁺ластавіныя рабінкі, ластавінае рабацінне і інш. Параўн. ластаўчына рабінне (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставічывяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяснушка. Звычайна мн. л. вяснушкі ’рабацінне’ (БРС, КТС; з 1954 г.). Відавочна, пранікла з рус. мовы. Да вясна́ (гл.). Сюды ж вясну́шкава́ты (БРС, КТС), вяснушкавы (КТС), вяснушчаты (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́снівяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм. плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус. смал. плеснивяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск. pleśń ’чорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е. plek‑sn‑i‑s ’пляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел. плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск. pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш. plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, ‑нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапяжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт летняй грушы, якая дае круглыя жоўтыя салодкія плады. А потым усюды ў Навасёлках — і на прысядзібных участках, і ў калгасным садзе, дзе растуць тысячы бэр, сапяжанак, антонавак, белых наліваў, — зоймецца белае зіхатлівае зарыва... Паслядовіч.

2. Плод гэтай грушы. Вылі вяснушкі на шчаках Смуглявай гэтай гараджанкі, Нібы радзімкі на баках Налітай сонцам сапяжанкі. Аўрамчык.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́гівяснушкі, рабацінне’ (астрав., Сл. ПЗБ), польск. piega, н.-луж. pěga, в.-луж. piha, чэш. píha, славац. peha, балг. пе́га ’вяснушка’, славен. pẹ́ga ’вяснушка, пляма’, макед. пега ’тс’, серб.-харв. пе̏га ’вяснушка; брудная пляма’, сюды ж рус. пе́гий ’плямісты; пярэсты; рабы’, ст.-слав. пѣготы ’праказа, нарывы’. Прасл. *pěga і прыметнік *pěgъ узыходзяць да і.-е. *poi̯g‑/*pei̯g (з якімі звязана аснова *pig‑ у ст.-інд. piṅga ’чырвона-карычневы’, piŋgas, piŋgalás, piñjaras ’залаціста-жоўты’, лац. pingō ’малюю, вышываю’, ст.-грэч. πίγγαλος ’яшчарка’), паралельнага да і.-е. *pei̯kʼ‑ > што дало прасл. *pьsati, першапачатковае значэнне якога было ’маляваць’, параўн. укр. пи́санка ’размаляванае велікоднае яйка’, рус. писать (картину) ’маляваць’. Адзінкавая фіксацыя бел. пе́гі, відаць, сведчыць пра запазычанне з польск. piegiвяснушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабаці́нне, ‑я, н.

1. зб. Разм. Вяснушкі. — А, Хадзюля! Канаплянка! — прамовіў .. [Яўхім] весела, падсмейваючыся з яе твару, абсеянага, як канапляным насеннем, рабаціннем. Мележ. // Ямкі, шчарбіны на скуры пасля воспы. Грубаваты, пабіты рабаціннем твар [Рогача], асветлены натхненнем, цяпер прыгожы. Савіцкі. // Аб рабой афарбоўцы чаго‑н. На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Петрык] шпарка камячыў у нецярплівых руках стужку [тэлеграмы], быццам злізваючы з яе рабацінне літар. Шынклер.

2. Рабізна на паверхні вады. Вада нібы ўскіпвала і яе чыстая, як люстра, паверхня пакрывалася частым-частым рабаціннем. Лынькоў. Падзьмуў ветрык, пусціў па вадзяному люстэрку рабацінне. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабля́кнуць і пабле́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Страціць яркія фарбы, выцвісці, паліняць. Фарбы пабляклі. Партрэты пабляклі. □ Пакуль [хлопчык] ляжаў у бальніцы, загар на твары завяў.. Нават вяснушкі на шылаватым носе паблеклі. Беразняк.

2. Памеркнуць, пабляднець. Драбнелі і прападалі зоры, пабляк.. месяц: неба ўвачавідкі налівалася далёкім сонечным святлом. Вышынскі. Летняя сінь неба крыху паблекла. Асіпенка.

3. Звяць, страціць свежасць (пра расліны). Першыя замаразкі прыхапілі пад акном вяргіні: яны пабляклі, пачарнелі. Кірэйчык. Усё навокал неяк паблякла, толькі на газонах ярка цвілі астры. Асіпенка. // перан. Страціць прыгажосць, свежасць, бляск. Твар пабляк. Вочы пабляклі. □ Некалі прыгожая, Крывіцкая зараз паблякла. Гурскі.

4. перан. Страціць сваю сілу, выразнасць, яскравасць. Слава паблякла. Уражанні пабляклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)