Вяршы́цель ’той, хто вяршыць справамі, распараджаецца’ (КТС, БРС). Запазычана з рус. вершитель ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяршэ́нства ’панаванне, гегемонія, узначальванне’ (БРС) утворана ад дзеяслова вяршыць (гл.) і суф. ‑эн‑ств‑а, магчыма, паводле ўзору рус. совершенство ці польск. pierwszeństwo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верыдаваць ’вяршыць, кіраваць, выклікаючы незадавальненне асяроддзя’ (КТС, Р. Сабаленка). Укр. вередува́ти, рус. кур., арл., смал., кубан. вередова́ть ’праяўляць незадавальненне, быць капрызным, наравістым’. Дзеяслоў уваходзіць у руска-ўкраінскі моўны арэал; параўн. шматлікія дэрываты ад укр. веред, рус. вере́да, вред, якія ўзыходзяць да прасл. verdъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакаба́чваць 1 ’перайначваць, вяршыць, рабіць’ (Нас.). У выніку семантычнага пераносу з першаснага перакаба́чваць ’перарабляць што-небудзь на кабат’ (гл. каба́т), параўн. аналагічнае польск. przekabacić, przekabacać ’перарабіць, перацягнуць на свой бок’.
Перакаба́чваць 2, зак. тр. перакаба́ціць ’прамантачыць, растраціць’ (Нас.). Да пера- і каба́к (гл.) — ’прапусціць грошы праз кабак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
соверша́ть несов.
1. (делать) рабі́ць; чыні́ць, учыня́ць; (о чём-л. дурном) твары́ць, вытвара́ць; (производить) право́дзіць; (осуществлять) здзяйсня́ць, ажыццяўля́ць; (исполнять) выко́нваць; (вершить) вяршы́ць;
2. (условие, сделку и т. п.) учыня́ць, заключа́ць; афармля́ць;
3. (об обряде) спраўля́ць; рабі́ць; (о богослужении) адпраўля́ць; см. соверши́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)