Смята́нка памянш. ‘смятана’, ‘верхні густы і тоўсты слой малака, вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Да смятана (гл.); у другім значэнні паланізм, параўн. польск. śmietankaвяршкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіць, сап’ю, сап’еш, сап’е; сап’ем, сап’яце; зак.

Разм.

1. што. Адпіць верхнюю частку чаго‑н. або з паверхні чаго‑н. Спіць вяршкі.

2. Выпіць. Нашыя Базылі што не з’елі, то спілі. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Разм. Ласк. да смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысто́йкі ’смятанка, вяршкі’ (Касп.). Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад папярэдняга дзеяслова, параўн. пастая́лачка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взби́тый узбі́ты, мног. паўзбіва́ны;

взби́тые поду́шки узбі́тыя паду́шкі;

взби́тые сли́вки узбі́тая смята́нка (вяршкі́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смята́на ‘густы і тоўсты верхні слой сквашанага малака’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ), ‘вяршкі’ (Гарэц.; ашм., Стан.), ‘страва з цёртага канаплянага семя’ (ЛА, 1, 4; Сл. ПЗБ, ТС), смята́нкавяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Параўн. укр., рус. смета́на, польск. śmietana, ст.-польск. śmiotana, дыял. smiętana, каш. sḿotana, в.-луж. smjetana, н.-луж. sḿetana ‘расліна Ulmaria pentapetala’, zmjatanaвяршкі’, чэш., славац. smetanaвяршкі’, серб.-харв. сметана, славен. smẹ́tanẹ́a, харв. дыял. smȅtana, балг. смета́на. Прасл. *sъmetana выводзяць ад форм, роднасных прасл. *metati (гл. мята́ць1), *sъmetati, г. зн. ‘знімаць, скідваць’, параўн. макед. сметина ‘тс’. Насавы ę ў польск. дыял. smiętana тлумачаць другаснай назалізацыяй, як у między ‘паміж’. Але паколькі існуе рум. smîntînă ‘смятана’, smîntîresc ‘знімаць вяршкі’, якія выводзяцца з славянскіх форм, можа быць узноўлена прасл. *sъmętana, што збліжаецца з ст.-слав. мѧсти, мѧтѫ ‘мяшаць’; гл. Міклашыч, 189; Бернекер, 2, 44; Траўтман, 181–182. Далей мяркуюць, што вельмі рана ę і n у гэтым слове дысіміляваліся, што дало прасл. *sъmetana. Гл. Фасмер, 3, 686–687; Брукнер, 533; Махэк₂, 560; Сной₁, 584–585; Шустар-Шэўц, 1321; Борысь, 618; ЕСУМ, 5, 320. Паводле Развадоўскага (Wybór, 1, 289–291), абедзве формы слова паралельныя, пры гэтым форма з насавым лічыцца дыялектнай (гл. Слаўскі, SP, 1, 132; Новое в рус. этим., 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусто́й ’смятана’ (Мат. Маг.), ’вяршкі з малака’ (Мат. Гом.), ’адстой’ (Яўс.), ’асадак на дне пасудзіны з вадкасцю’ (Юрч. Вытв.). Ад сусто́іцца ’адстаяцца’ (Нас., ТС), сусто́іць ’адстаяць’ < стаяць (гл.) з ‑о‑ пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́чкі1вяршкі’ (Байк. і Некр.), ‘астаткі, рэшткі’ (Сцяшк. Сл., Федар. 4). Да цячы < *tekti з чаргаваннем е/о, г. зн. ‘тое, што сцякло’.

Сто́чкі2 ‘месца злучэння дзвюх частак чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Да сточваць, тачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяршы́на ’верх чаго-небудзь’ (рагач., Мат. Гом.); ’верхняя частка дрэва’ (Шат.); ’смятана’ (Бяльк., ветк., Мат. Гом.). Вытворнае з суф. ‑іна (< ina) ад верх (гл.) < vьrx‑ъ. Сюды ж вяршы́нкавяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; смарг., Сцяшк., Жд., 1) і вяршы́нкі (полац., Нар. сл.), вяршы́ны ’тс’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да сабраць.

2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. □ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.

•••

Збіраць вяршкі — забіраць самае лепшае.

Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.

Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)