вы́пуклый

1. вы́пуклы, пука́ты;

2. перен. вы́пуклы; (яркий) я́ркі, яскра́вы; (отчётливый) выра́зны; (рельефный) рэлье́фны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пукласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. выпуклы.

2. Выпуклае месца, пукатасць.

В. на сцяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увагну́ты, -ая, -ае.

Які мае дугападобную паверхню з угінам унутр; проціл. выпуклы.

Увагнутае люстра.

|| наз. увагну́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваякавы́пуклы, ‑ая, ‑ае.

Выпуклы з абодвух бакоў. Дваякавыпуклая лінза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлье́фны, -ая, -ае.

1. гл. рэльеф.

2. Выпуклы, які выступае над паверхняй.

Рэльефная карта.

3. перан. Выразны, ясны (кніжн.).

Рэльефная мова.

|| наз. рэлье́фнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пука́ты, пукава́ты ’з выступаючымі бакамі’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Жд. 2, ТС, Варл.: “reč, što pasiarod taušciejšaja, jak uhare j nadole”), ’пузаты’ (Сл. ПЗБ), пукова́ты, пукна́тывыпуклы’ (ТС), пукова́сты ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пука́тийвыпуклы, раздуты, тоўсты’, рус. пука́тый ’круглы, выпуклы, выгнуты’, польск. pękatyвыпуклы’, ст.-польск. pękata ’цяжарная’. Усё да пук ’выпукласць, выступаючая сярэдняя частка прадмета’ (гл. пук2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад увагнуць.

2. у знач. прым. Які мае паверхню з угінам; проціл. выпуклы. Увагнутае люстра. Шапка з увагнутым верхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэлье́фны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выступае над паверхняй, выпуклы. На каменных плітах высечаны рэльефныя фігуры людзей — партрэты пахаваных. В. Вольскі. Горад ляжаў унізе, быццам на рэльефнай карце. Мележ.

2. перан. Выразны, ясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пук ’узгорак, акругленае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.). Рус. дыял. табольск. вы́пук ’пукатасць’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выпукнуць (гл. выпуклы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэлье́ф, -у, м.

1. Будова зямной паверхні, сукупнасць няроўнасцей сушы, акіянскага і марскога дна.

Р. мясцовасці.

Гарысты р.

2. Выпукласць, выпуклы відарыс на плоскасці.

Мэбля з рэльефамі і драўлянай мазаікай.

3. Від скульптуры, у якім відарыс з’яўляецца выпуклым або ўвагнутым у адносінах да плоскасці фону (спец.).

|| прым. рэлье́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)