распра́віць, -пра́ўлю, -пра́віш, -пра́віць; -пра́ўлены; зак., што.

1. Разгладзіць, зрабіць роўным, выпраміць.

Р. абрус на стале.

2. Напружыўшы мышцы, выпрастаць (часткі цела).

Р. плечы.

Расправіць крылы — праявіць рашучасць, веру ў сябе.

|| незак. распраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. распра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выпрамні́к (БРС). Да вы́праміць. Структурная калька рус. выпрями́тель ’тс’, таксама, як і выпрамля́льны, — калька рус. выпрямите́льный (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пруціць, ‑пручу, ‑пруціш, ‑пруціць; зак., што.

Разм. Выпраміць, напружыць. Страшэнная сударга выпруціла і рукі і ногі. Кулакоўскі.

•••

Ногі выпруціць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праве́ц, праўцак у выразах: стаяць праўцом ’стаяць прама’ (стаўб., Нар. сл.), стаяць праўцака ’не даваць магчымасці паварушыцца’ (калінк., З нар. сл.), на праўцака браць ’аб стане непрытомнасці’ (Ян.), праўцаком ’дыбам’ (гом., Нар. словатв.), правцёвый ’той, які стаіць старчаком’ (брэсц., З нар. сл.). Укр. правцем поставитивыпраміць (руку, ногу), не даць сагнуцца’. Да правы ў значэнні ’роўны, прамы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́правіць 1, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., што.

1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.

2. перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях. Лупсякоў. // Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.

вы́правіць 2, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., каго-што.

1. Сабраць і правесці; адправіць. Выправіць дзяцей у школу. Выправіць у далёкую дарогу.

2. Выправадзіць. Выправіць гасцей з хаты.

3. Паслаць куды‑н. з якой‑н. мэтай; адправіць. Выправіць да доктара. Выправіць камбайны ў поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ток 1, ‑у, м.

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія. Ток высокай частаты. Сіла току. □ Калі ў шэсць гадзін раніцы немцы давалі ток у дэпо, жыхары барака, у якім жыла Баран, збіраліся паслухаць апошнія навіны з Масквы. Новікаў.

2. пераважна мн. (то́кі, ‑аў). Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі. Ад яго ішлі нейкія токі, што заражалі іншых энергіяй і ўздымам. □ [Маша] кахала .. [Яроша] глыбока, тайна, безнадзейна. І вось наступіў момант, можа, адзіны і непаўторны, калі і ён пачуў токі гэтага кахання. Шамякін. // Паток нервовай энергіі, нервовае напружанне, узбуджэнне. Дзяўчына не паспела дагаварыць: асляпляльная маланка запаліла ўсё неба, і тут жа ўдарыў такі траскучы і рэзкі пярун, што Русіновіч адчуў, як па целе ў яго прабег лёгкі ток. Дамашэвіч.

•••

Блукаючыя токі — электрычныя токі, якія праходзяць у зямлі пры выкарыстанні яе як токаправоднага асяроддзя.

Выпраміць ток (спец.) гл. выпраміць.

Пастаянны ток — электрычны ток, напрамак і сіла якога не мяняюцца.

Пераменны ток — электрычны ток, напрамак і сіла якога перыядычна мяняюцца.

Трохфазны ток — сістэма трох аднафазных токаў аднолькавай частаты і амплітуды, але якія адрозніваюцца па фазе на 1/3 перыяду.

ток 2, ‑а, м.

1. Спецыяльны будынак для складвання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно. Адразу ставілі некалькі будынкаў: ток, пуню, хлеў. Бядуля. // Пляцоўка для абмалоту збожжа. Вялікі бурт пшаніцы, аж пад неба, На палявым таку ляжаў. Корбан. Ехалі людзі з-за Вільні, зараз едуць з-пад Вільні. А многія з іх, напэўна,.. аралі папар, кляпалі косы, магчыма, раўнялі ток у гумне. Гартны.

2. Абл. Земляная падлога (звычайна гліняная). Грукнулася дзіцянё лобікам аб гліняны ток. Сіняк на ўвесь лобік. Крапіва. У гэту самую хвіліну Мацвей соладка спаў у сенцах на голым таку. Лобан.

ток 3, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. такаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)