выплыва́ть несов., в разн. знач. выплыва́ць; см. вы́плыть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выгреба́ть несов.

1. выграба́ць; выго́ртваць;

2. (гребя, выплывать) вывясло́ўваць, выплыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плывуне́ц ’ранні баравік’ (уздз., мсцісл., Нар. словатв.). Да плыць, выплыва́ць (гл.). Матывацыя: баравікі з’яўляюцца тады, калі каласуе жыта = ’выплывае” ў трубку”’ (тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выплыва́ннік ’ранні баравік (яны растуць, калі «выплывае» жыта)’ (З нар. сл., навагр.), выплыва́нік, выплыва́нічак ’тс’ (Янк. I). Польск. wypływnik ’тс’. Да выплываць ’каласіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выгреба́ться

1. (гребя, выплывать) разг. вывясло́ўвацца, выплыва́ць;

2. страд. выграба́цца; выго́ртвацца; см. выгреба́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вуплува́цьвыплываць’ (Бяльк., КСТ). Супадаючыя формы з усходу і поўдня Беларусі тлумачацца па-рознаму: магілёўская форма адлюстроўвае фанетычныя змены, звязаныя з сістэмай дысімілятыўнага акання і моцнай лабіялізацыяй ы паміж губнымі (вып‑ > вуп‑, Яшкін, Узаемадзеянне, 65; Вайтовіч, Ненаціскны вакалізм, 43 і наст.), палеская форма ўтворана ад плуць ’плыць’ з пераходам ы > у пасля губных (Вайтовіч, там жа, 45 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., што.

Заліць (апрацаваць) смалой. Засмаліць човен. Засмаліць канат. □ Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка, засмаліў па краях жывіцай. Васілевіч.

засмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

Разм. Закурыць, пускаючы многа дыму з папяросы. [Мікіта] пачаў набіваць люльку. — Ізноў засмаліў, аж не прадыхнуць. Скрыпка.

засмалі́ць 3, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

Разм. Ударыць з усёй сілы; заехаць. Засмаліць у вуха.

засмалі́ць 4, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.

Разм. Хутка пабегчы, паімчацца. — Павярнуўся тады я .. і як засмаліў, як налёг! Азірнуўся назад тады толькі, калі з лесу пачала выплываць наша хата. Тут я спыніўся, пайшоў ціха. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уплыва́ть несов.

1. плы́сці, плыць; (выплывать) выплыва́ць; (отплывать) адплыва́ць; (сплывать) сплыва́ць; (заплывать) заплыва́ць;

2. перен. (проходить, миновать), разг. прахо́дзіць, міна́ць, сплыва́ць;

3. перен. (исчезать, расходоваться), разг. сплыва́ць, зніка́ць; см. уплы́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плы́сці, плысць, плусць, плусці́, плаўсці́, плыць ’перамяшчацца па паверхні вады’, ’плыць на караблі, лодцы’, ’цячы’, ’плаўна рухацца, ісці’, ’высыпацца (аб жыце)’ (ТСБМ; Нас.; Гарэц.; Яруш.; Шат.; Сл. ПЗБ; ТС; Растарг.; маг., арш., Шн.), плысць ’ісці, тонучы (у снезе, гразі)’ (Юрч. СНЛ); у выразе гаршчок плыве́ць ’ён кіпіць, і з яго выцякае тое, што варыцца’ (Нас.; Нік., Оч.). Укр. плисти́, рус. плыть, плысть, плысти́ ’плыць’, ст.-польск. pluć, польск. płynąć ’цячы’, ’плысці’, pływać, чэш. plouti, ст.-чэш. plúti, славац. pluť, славен. plúti, серб.-харв. плу̏ти, пли̏ти, ст.-слав. плоути і плыти. Прасл. *pluti, роднаснае літ. pláuti ’паласкаць, мыць’, лат. plevinât ’узмахваць’, ст.-інд. plávatē ’плыве’, právate ’скача’, ’спяшаецца’, авест. fra‑fravaⁱte ’хістаецца, спатыкаецца’, ст.-грэч. πλέω ’плыву на судне’, πλΰνω ’мыю’, лац. pluit ’ідзе дождж’ (Міклашыч, 252; Траўтман, 224; Фасмер, 3, 288–289; Бязлай, 3, 63; Банькоўскі, 2, 632–633). Формы плаўсці́ ’плысці’ (глыб., Сл. ПЗБ) і плыўсці́выплываць (пра жыта)’ (паст., LKK, 30) адлюстроўваюць балтыйскую фанетыку і, магчыма, семантыку (Грынавяцкене, тамсама), а ўстойлівае словазлучэнне жы́та плыве́ць калькуе, паводле Грынавяцкене і інш. (SOr, 39, 317), літ. (rugiaĩ) pláukia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)