выплыва́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выплыва́ю выплыва́ем
2-я ас. выплыва́еш выплыва́еце
3-я ас. выплыва́е выплыва́юць
Прошлы час
м. выплыва́ў выплыва́лі
ж. выплыва́ла
н. выплыва́ла
Загадны лад
2-я ас. выплыва́й выплыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выплыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выплыва́ць I несов., в разн. знач. выплыва́ть; см. вы́плысці I

выплыва́ць II несов. выкола́шиваться, колоси́ться; см. вы́плысці II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выплысці і выплыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плысці¹, -ыву, -ывеш, -ыве; -ыві; зак.

1. Плывучы, выйсці куды-н.

В. ў адкрытае мора.

2. Плывучы, з’явіцца адкуль-н.

В. з-за павароту.

3. Падняцца з глыбіні, усплыць.

Выплыла бервяно.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана выявіцца, стаць відавочным.

Выплыла недастача.

|| незак. выплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выплыва́ць ’з’яўляцца на паверхні вады’ (БРС, Нас., Яруш., КЭС, лаг.); ’каласіцца’ (БРС, КЭС, лаг., Шн., 1); ’асыпацца ад пераспеласці’ (Шат.). Гл. плыць, плыву. Урбуціс (Baltistica, 2 (1), 46) з’яўленне ў бел. мове значэння ’каласіцца’ тлумачыць уплывам літоўскай мовы ў выніку змешвання двух дзеясловаў: išplaũktiвыплываць’ і (iš)plaukti ’выкаласіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выплыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплываць — выплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колоси́ться несов. каласава́ць, выплыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выплыва́нне I ср. выплыва́ние; см. выплыва́ць I

выплыва́нне II ср. выкола́шивание, колоше́ние; см. выплыва́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкола́шиваться несов., с.-х. каласава́ць; выплыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заколоси́ться сов. закаласі́цца, закаласава́цца, закаласава́ць, пача́ць выплыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)