нелега́льны, ‑ая, ‑ае.
Не дазволены законам; падпольны. Нелегальны гурток. Нелегальны часопіс. □ Нам стала цесна ў рамках нашай першапачатковай нелегальнай сувязі, яна ўжо тармазіла рух наперад. Казлоў. Неўзабаве і сама Цётка вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Многа і часта ездзіць з месца на месца. [Мікола] не чуў, як неўзабаве побач спынілася машына хуткай дапамогі, якая раз’язджала па вуліцах, падбіраючы раненых. Якімовіч. Аднак труна Буйніцкага не мела сталага прыпынку і вымушана была раз’язджаць. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.
1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.
В. сок з лімона.
В. слёзы (перан.: вымушана заплакаць; разм.). Слова не выціснеш з каго-н. (перан.: не прымусіш слова сказаць; разм.).
2. Ціскам выламаць.
В. шыбу.
3. перан. 3 цяжкасцю атрымаць што-н.
В. з гаспадаркі ўсё.
4. Тое, што і выцесніць.
5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.
В. надпіс залатымі літарамі.
|| незак. выціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батра́к, ‑а, м.
Сельскагаспадарчы рабочы, якога памешчык або кулак наймаў для працы ў сваёй гаспадарцы; парабак. Абеззямеленае сялянства вымушана было ісці да памешчыка і кулака ў батракі або шукаць работу на старане. «Прырода Беларусі». Дзед мой быў вечны парабак-батрак, бацька таксама, і я парабкаваў ды батрачыў. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.
1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка. // перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка. Чорны.
2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.
3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.
4. Утварыцца ў выніку выціскання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нево́льно нареч.
1. міжво́льна, мімаво́лі; (случайно) выпадко́ва; (нечаянно) незнаро́к;
2. (против воли) супро́ць во́лі, паняво́лі; не́хаця; (по принуждению) па прыму́се, вы́мушана; см. нево́льный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Прыняць які‑н. выгляд з мэтай падману; прытварыцца. Прыкінуцца хворым. □ [Андрэй] узяў сябе ў рукі, хоць і адчуваў, што прыкінуцца раўнадушным яму вельмі цяжка. Чарнышэвіч. Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць. Шамякін.
2. Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу). Болька прыкінулася. □ Праз невялікі час рана адкрылася і хвароба прыкінулася. Чорны. Калі захварэў Сярожа на двухбаковае запаленне лёгкіх, а пасля хваробы да кволага хлапчука прыкінулася і яшчэ адна немач, малакроўе, Раіса вымушана была знайсці Дзяніса, прызнацца, што сына трэба ратаваць. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́давы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да роду (у 1, 2 і 9 знач.); радавы. Родавы лад. □ У цэлым.. вобраз чалавека, які раскрываецца ў «Вянку» [М. Багдановіча], рэалістычны, хоць яго рэалізм, вядома, спецыфічны, рэалізм лірыкі як родавай і жанравай асобнасці мастацтва. Лойка.
2. Які належыць роду, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Выпіваючы, Талімон закусваў толькі ракамі. Павагу да іх ён лічыў родавай асаблівасцю ўсіх Забродскіх. Кулакоўскі.
ро́давы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да родаў, бывае пры родах. Першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, грывай. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недахо́п, ‑у, м.
1. Памылка, хіба; недасканаласць чаго‑н. Новы парторг праўдзіва і адкрыта расказвае пра недахопы .., пра тыя цяжкасці, якія перажывае будоўля. Дадзіёмаў. Паказваць на недахопы, вядома, лягчэй, чым выпраўляць іх. Шамякін. // Фізічная загана; вада. У Косці Грушэўскага быў адзін фізічны недахоп, які хутка і даў аб сабе знаць.. У апошнія дні вайны яго раніла ў лёгкае. Карпюк. // Адмоўная рыса ў каго‑н. Пры ўсіх сваіх недахопах Рыгор Карпавіч меў адну вельмі станоўчую рысу: ніколі не хлусіў самому сабе, заўсёды дашукваўся прычыны сваіх паводзін. Шыцік.
2. Адсутнасць неабходнай колькасці каго‑, чаго‑н.; патрэба ў кім‑, чым‑н. Недахоп вільгаці ў глебе. Недахоп часу. □ У адным з баёў на Заходнім фронце дывізія Старобінскага, з-за недахопу патронаў, вымушана была адступіць. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Сутыкненне ў баі, у барацьбе, у бойцы. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. У апошняй схватцы з Анатолем Скуратовічам Міхал, сабраўшы ўсе свае сілы, шпурляе ў чорную багну свайго праціўніка і ворага. Барсток. / Пра барацьбу супрацьлеглых груп, напрамкаў і пад. А ўмацаванне Савецкага Саюза, рост яго сілы азначалі безумоўную перамогу сацыялізма ў адкрытай схватцы з капіталістычным светам. Клімковіч. / Пра барацьбу з сіламі прыроды, стыхійнымі бедствамі, хваробай і пад. У хворага рэзка ўпала сардэчная дзейнасць. Вось тут і пачалася схватка са смерцю, барацьба за жыццё чалавека. «Беларусь». // Разм. Спрэчка, сварка. Схватка характараў. // Спартыўнае спаборніцтва (звычайна па розных відах барацьбы). Моўчкі чакае, хвалюецца цырк — Тужацца дужыя ў схватцы барцы. Чарнушэвіч.
2. звычайна мн. (схва́ткі, ‑так). Сутаргавыя балючыя скарачэнні мышцаў жывата, маткі. Але вось першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)