вы́йгранка ж., разг. вы́игрыш м., вы́года, по́льза, расчёт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтарэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Патрэбы, імкненні, мэты, неабходнасць у чым-н.

Эканамічныя інтарэсы дзяржавы.

2. Карысць, сэнс, выгода.

Няма ніякіх інтарэсаў ехаць туды.

3. Асаблівая ўвага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго-, чаго-н.

Вялікі і. да ўсяго новага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Руч (ручь) ’выгода’, ’парука’, сюды ж рука́выгода, зручнасць’: тобе рука тыды ѣхаць (Нас.), ’у самы раз, спадручна’ (ТС). Прыслоўнае ўтварэнне ад рука (гл.) па тыпу аберуч ’дзвюма рукамі’, насустрач і пад. (гл. Карскі 2-3, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́гада1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр. ви́года, рус. вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус. дыял. годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв. га́ђати ’цэліцца, страляць, кідаць’ і інш.

Вы́гада2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус. ’угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лафа́, ‑ы, ж.

Разм.

1. Выгода. [Харытон Ігнатавіч:] — Ты пераязджаеш жыць да мяне! Неадкладна, не трацячы часу.. І не думай, Сенечка, і не гадай, а .. давай згоду. Такая лафа можа надарыцца раз у жыцці. Васілёнак.

2. у знач. вык., каму. Добра шанцуе. Дзе ёсць разявы, Шаптунам лафа там, рай! Валасевіч.

[Ад араб. ūlūfa — салдацкае жалаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаж ’даплата пры размене грошай, валюты’ (ТСБМ), укр. лаж ’тс’ запазычана з рус. лаж, якое з франц. lʼagio < італ. agioвыгода’ (гл. Фасмер, 2, 448).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коры́сть ж.

1. (польза, выгода) разг. кары́сць, -ці ж.;

2. (корыстолюбие) карысталю́бства, -ва ср.; кары́слівасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раху́ба ж., прост.

1. подсчёт м.;

2. расчёт м.; вы́года, смысл м.;

няма́ ~бы — нет расчёта (вы́годы, смы́сла)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ланы́ (мн. л.) ’выгода, прыволле’ (мсцісл., З нар. сл.). Магчыма, да лан (гл.), аднак з-за адсутнасці іншых дадатковых фіксацый нельга нічога заключыць аб семантычным развіцці лексемы. Параўн. таксама лальі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Карысць, прыбытак; разлік. На аснове ўзаемнай выгады. Двайная выгада. □ [Ціток:] — Якая ж выгада, пане мой, добраму гаспадару з гэтым лесам знацца, калі б заработку ніякага не было? Лобан.

2. Тое, што і выгода (у 1, 2 знач.). [Павел Сцяпанавіч:] — Тут, дзе павінна стварыцца затока, самая выгада для гусей і качак. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)