кандацье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі.

2. перан. Пра чалавека, які дзеля выгады гатоў абараняць любую справу (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ха́бар, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грошы або рэчы, якія даюцца каму-н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады.

Браў х., а потым самога забралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -гад, ж.

1. Карысць, прыбытак; разлік.

Атрымаць выгаду.

Няма выгады ехаць туды.

2. Тое, што і выгода (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́слівы, -ая, -ае.

1. Заснаваны на карысці, які мае на ўвазе выгаду, карысць.

Карыслівыя намеры.

Карыслівая разважлівасць.

2. Які імкнецца да асабістай выгады, нажывы.

К. чалавек.

|| наз. кары́слівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае прыбытку, выгады; які не апраўдвае расходаў. Нерэнтабельная прадукцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блюдалі́з, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто дагаджае каму‑н. дзеля ўласнай выгады; прыслужнік, халуй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́цца, -да́мся, -дасіся, -да́сца; -дадзімся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; -да́йся; зак.

Здрадзіць, перайсці на які-н. бок з-за карысці, уласнай выгады.

П. ворагу.

|| незак. прадава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарлахва́т, ‑а, М ‑ваце, м.

Разм. Чалавек, які груба дамагаецца для сябе чаго‑н., імкнецца да найбольшай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суця́жніцтва, ‑а, н.

Разм. неадабр. Цяга да вядзення судовых спраў; імкненне дабіцца сабе выгады любым, нават нядобрасумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысукрава́цца ’прыладзіцца, прысуседзіцца (да каго-небудзь, чаго-небудзь дзела сваёй выгады, карысці), паддобрыцца’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Утворана па аналогіі з прысука́цца (гл.) ад су́крыцца ’завівацца’, гл. сукры, сукрутка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)