вы́гады, -гад мн. бла́га, удо́бства;

в. жыцця́ — бла́га жи́зни;

усе́ в. — все удо́бства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выга́ды ’выдумкі, забаўкі, прыхамаць’ (Нас., Яруш., Гарэц.), укр. вигад ’вынаходства’, вигадка ’выдумка, прыхамаць’, польск. дыял. wygadki ’выдумкі, пустыя размовы’. Ад выга́дываць ’прыдумваць’, што ўзыходзіць да гадаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гада

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́гада вы́гады
Р. вы́гады вы́гад
Д. вы́гадзе вы́гадам
В. вы́гаду вы́гады
Т. вы́гадай
вы́гадаю
вы́гадамі
М. вы́гадзе вы́гадах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вы́гада

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Вы́гада
Р. Вы́гады
Д. Вы́гадзе
В. Вы́гаду
Т. Вы́гадай
Вы́гадаю
М. Вы́гадзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карысталю́бства, -а, н.

Імкненне да асабістай выгады, прага да нажывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афе́ра і афёра, -ы, ж.

Рызыкоўная, нядобрасумленная справа, дзеянне з мэтай нажывы, выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́гадны, -ая, -ае.

Які не дае прыбытку, даходу, не прыносіць выгады.

Нявыгадная здзелка.

|| наз. нявы́гаднасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарлахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто груба, нахабна дамагаецца для сябе найбольшай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандля́рства, -а, н. (разм.).

1. Занятак гандляра; гандаль.

2. Характар дзеянняў, паводзіны гандляра; імкненне да нажывы, да асабістай выгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэрыялісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. матэрыялізм.

2. Вузка практычны, які адносіцца да рэчаіснасці з пункту гледжання сваёй выгады.

|| наз. матэрыялісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)