За́дарга ’край’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. задо́рга, за́дерга, за́дорага ’прыступак, лесвіца, брус, поручні для таго, каб залазіць на печ’, арханг., сіб. за́дорага ’частка пода печы па абодва бакі вусця па баках сярэдняй паласы’, пск., цвяр. за́дорга ’паласа абапал дарогі’; параўн. задорога ’месца каля дарогі, узвышэнне каля дарогі’, за́дорожина ’узвышэнне каля дарогі, плот, бервяно ў сцяне’, ярасл. за́дорожка ’прыступак, поручні ў печы’, чэш. zádrh ’нешта заторгнутае, паварот’, славац. zádrh ’нешта заторгнутае, падрапанае’, славен. zadȓga ’завязка’, ’вусік у лазы’, ’загар’. Відаць, бязафіксны наз. ад дзеяслова zadьrgati з дастаткова шырокім значэннем (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́сікі, ‑аў; адз. вусік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да вусы (у 1, 2 знач.); маленькія вусы. Собіч не любіў гэтага чалавека, вяртлявага, цыбатага, быстравокага, з тоненькімі моднымі вусікамі. Скрыган.

2. Ніткападобныя атожылкі на сцябле некаторых паўзучых раслін, якімі яны прымацоўваюцца да іншых прадметаў. У прыбудоўцы сенцах гаспадарыць адзін толькі неспакойны вецер,.. пакалыхваючы дзікі вінаград, што моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі. Колас.

3. Членістыя прыдаткі на галаве ў членістаногіх жывёл.

4. Спец. Доўгія тонкія выступы якой‑н. дэталі, прыстасавання ў выглядзе спружынак, дроцікаў. [Язэп] захапіў рукой жыта і раптам убачыў міну і два драцяныя вусікі, што тырчалі ў розныя бакі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расава́ць ’цвісці, красаваць (пра злакавыя)’ (Скарбы, Сцяшк., Сл. ПЗБ), rasaváč ’тс’ (Арх. Федар., Смул.), росова́ты (зах.-палес., Выг.), расава́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ’выпускаць вусікі, коцікі (пра вярбу)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Зб. тв. 1, 442–443) падкрэслівае, што побач з літаратурнай формай красу́е існуе дыялектная форма расу́е. Арэальнае ўтварэнне, што памылкова выводзіцца з красаваць (гл.), параўн. польск. дыял. rosowac ’цвісці, красаваць (пра збожжа)’. Першаснае значэнне магло быць не толькі ’цвісці’, але і ’натапырвацца, шчацініцца’, што вынікала з рознай семантыкі раса́2 (гл.) — ’вусік калосся’ і ’шорсткая поўсць’, параўн. славен. pšenica se resi ’пшаніца выпускае вусікі’, resíniti se ’мець натапыраную поўсць’, гл. расіцца. Смулкова (Białoruś, 165) мяркуе, што расаваць узнікла шляхам народнаэтымалагічнага спрашчэння з красаваць праз збліжэнне з раса́1, гл. (“żyto pokrywa się pyłkowatym kwiatem jak rosą”) і з’яўляецца інавацыяй, што малаверагодна. Па гістарычных і лінгвагеаграфічных прычынах хутчэй архаізм, захаваны ў міфалагічных уяўленнях, параўн. раса́4, расава́тначка (rasawátnaczka) ’патронка, апякунка квітнеючага збожжа’ (Тур.), магчыма і роса́ўка ’русалка’ (ТС), гл. расаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наці́на ’бацвінне, лісты гародніны’ (Нас., Гарэц., Янк. 1), ’сцябло агародніны’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’сцябло агуркоў’ (Ян.), ’бульбоўнік’ (Мат. Маг.), ’сцёблы рэпы’ (Пятк. 2), ’ежа, прыгатаваная з лістоў рэпы’ (Крачк.), ’квашаныя верхнія лісты капусты’ (Вешт.), наці́ня ’раска’ (Сл. ПЗБ), укр. на́тина ’дзікая лебяда і ежа з яе’, нати́ня ’сцябло; бульбоўнік’, натьвусік, прычэпка ў расліны’, рус. нати́на ’сцёблы агародных раслін’, польск. nać, nacina ’лісты, сцёблы агародніны’, чэш. nať, славац. nat ’тс’, в.-луж. nać, н.-луж. naś ’тс’, славен. nȃt ’тс’, серб.-харв. nat ’расток, сцябло’. Прасл. *natь, *nati, род. скл. *natere (падобна да *mati, *matere, гл. маці), дакладныя адпаведнікі толькі ў балтыйскіх мовах: ст.-прус. noatis ’крапіва’, літ. notrė̃, nõterė ’тс’, лат. nâtre ’тс’ (Міклашыч, 211; Фасмер, 3, 48; Скок, 2, 505; Шустар-Шэўц, 13, 979; Бязлай, 3, 215). Менш верагодна прасл. *natь < *nakti‑, роднаснага літ. nókti ’спець’ (Трубачоў, ZfSl, 3, 1958, 5, 668) або збліжэнне з чэш. nýti, naviti (гл. ныць) па тыпу літ. vir̃kšti ’бульбоўнік’, virkščià ’гарохавіска’ ад virkšti ’жаўцець, вянуць’ (Махэк₂, 391). Прапанаваная яшчэ Насовічам (324) версія ад цяць, цінаць ’рэзаць, сячы’ знайшла працяг у этымалогіі Варбат (Прасл. морфонология, словообраз. и этимология. M., 1984, 200–201): форма *natь ад дзеяслова *tęti, *tьnǫ узнікла ў выніку пераразлажэння ў першаснай форме *na‑tina > nat‑ina і адваротнай дэрывацыі; удакладненні гэтай этымалогіі грунтуюцца на рус. дыял. ти́на ’націна, бульбоўнік’, вытворнага ад *tęti ’цягнуць’ і рэальнасці развіцця ў гняздзе і.-е. *ten‑ другаснай семантыкі ’апускаць’ (літ. tìnti), ’згуртавацца, стварыцца’ (ст.-рус. сътятися), што пацвярджаецца роднасцю слав. *bъtъva з *botěti (Варбат, АДД, 32), параўн. таксама тураўскі сцену́ць, сціну́ць ’ахапіць (вокам, холадам і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветка1 ’галінка’ (Грыг., Рам., 6, Касп., Бяльк.), палес. вітка, ветка ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг., Шатал.), лаг. ве́тка ’некалькі кветак, якія зрасліся разам; некалькі ягад на адной галінцы’ (КЭС), укр. вітка, віть, вітьва ’галіна’, палес. ві͡етка ’тс’, вʼетка ’гронка ягад, дробных пладоў, кветак’, рус. ве́тка: арл. ’сасновая галінка з шасцю канцамі, аздобленая лялькамі, пацеркамі, званочкамі’, маск. ’бульбянік’, краснадар. ве́тки ’дрэвы’, валаг. калін., арл., ’націна бульбы, гароху, гуркоў’, пенз. ’мяцёлка аўса’, пск., смал. ве́тка ’вяха ля дарогі’; ’двое рабочых з тройкай коней на лясных промыслах’, польск. wietka ’тс’, witka ’галінка, лазінка; вусікі ў раслін’, чэш. рэдкаўж. větka ’галінка’, серб.-харв. уст. ве̏тка, макед. ветка, балг. ветка, ветчица ’тс’. З’яўляецца праславянскім дыялектызмам з коранем vět‑*u̯oit‑), які меў другую ступень чаргавання галоснага *vit‑*u̯eit‑); параўн. славін. vjītev, славен. vȋtva і вышэй адзначанае польск. witka, якія звязваюцца са ст.-прус. apewitwo, witwan ’нізкая вярба’, літ. vytìs ’лаза’, лат. vītnes ’вусікі ў раслін’, vītols ’вярба’, грэч. οἶσος, οἰσύᾱ (*voituva), ἰτεα (Ϝιτέα) ’тс’, лац. vītis ’лаза, вусік’, ст.-в.-ням. wîda ’вярба’, ст.-інд. vajā ’галіна’, vētasás ’вадзяная павойная расліна, Calamus rotang’, авест. vaēiti ’лаза’ (Фасмер, 1, 306). У такім выпадку vit‑/vět‑ з’яўляюцца роднаснымі з viti, vьjǫ. Аднак некаторыя славянскія формы з ‑ě‑ не маюць дзеепрыметнікавай зычнай ‑t‑: славен. vȇja, ст.-слав. вѣꙗ ’галіна’, балг. вейка ’тс’, вей ’хаціна, пакрытая галінкамі’, вейка, вѐйчица, вейник ’тс’, якія адносяцца этымолагамі да viti ’віць’ (БЕР, 1, 129, 138; Рудніцкі, 1, 443) або да vějati ’веяць’ (Голуб-Копечны, 414; Міклашыч, 387). Формы з ‑к‑а з’яўляюцца дэмінутыўнымі ад věta (укр. віта ’галіна’). Бел. ви́тка ’тс’ (Нас.) паходзіць, відавочна, з польск.

Ве́тка2 ’чыгунка, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі’ (БРС, КТС), з рус. ве́тка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)