ву́сік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́сік ву́сікі
Р. ву́сіка ву́сікаў
Д. ву́сіку ву́сікам
В. ву́сік ву́сікі
Т. ву́сікам ву́сікамі
М. ву́сіку ву́сіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ву́сік м.

1. бот. у́сик;

2. зоол. у́сик, сяг, сяжо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Доўгі тонкі вусік на каласах некаторых злакаў (жыта, ячменю, пшаніцы).

Ячменныя асцюкі.

|| прым. асцюко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асці́на, ‑ы, ж.

Асцё; адзін вусік асця або частачка яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяг и сяжо́к зоол. ву́сік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асцю́к, ‑а, м.

Тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы). Ячменныя асцюкі з пылам забіваліся яму за каўнер. Чорны. Салавейка ўдавіўся ячменным асцюком. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сікі, -аў, адз. ву́сік, -а, м.

1. Маленькія вусы.

У хлопца ўжо в. прабіваюцца.

2. У раслін: ніткападобныя атожылкі на лістах, сцёблах.

3. У членістаногіх: органы нюху і дотыку ў выглядзе прыдаткаў на галаве.

|| прым. ву́сікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́сики мн., в разн. знач. ву́сікі, -каў, ед. ву́сік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кандзёр ’бульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. кань‑ дёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щети́нка

1. уменьш. шчаці́нка, -кі ж.;

2. щети́нки мн., зоол., бот. ву́сікі, -каў, ед. ву́сік, -ка м.; (бот. — ещё) шчаці́нкі, -нак, ед. шчаці́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)