шы́цца¹, шы́юся, шы́ешся, шы́ецца; незак. (разм.).

1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куда-н.

Ш. ў натоўп.

Куры шыюцца ў крапіву.

2. перан. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н.

Ш. ў дурні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераву́зіна ’месца, дзе звужаецца возера’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), піраву́зьзя ’тс’ (ушац., Нар. сл.), рус. дыял. переу́звузкае месца на рацэ’, переу́зина, переузи́на, переу́зье ’перахват, вузкае месца ракі, ручая, праліва; вузкая паласа лугу, балота’, польск. przewięź ’вузкая палоска зямлі, абмываемая вадою з абодвух бакоў; перашыек; праліў’. Паўночнаславянская ізалекса *per‑ǫz‑ina. Да пера- і ву́зкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. З цяжкасцю прабрацца куды‑н., залезці ў што‑н. цеснае, вузкае. Перад самым адыходам цягніка ў вагон заціснулася невядомага ўзросту жанчына. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэрке́ска, ‑і, ДМ ‑кесцы; Р мн. ‑кесак; ж.

У чэркесаў і іншых каўказскіх горцаў — верхняе вузкае і доўгае мужчынскае адзенне, зацягнутае ў таліі, з газырамі на грудзях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сві́сты экспр. ‘адзенне вузкае, цеснае’ (Юрч. Сін.). Параўн. польск. świstek ‘звітак’. Да свіст, свішч ‘вузкая адтуліна’ (гл.), параўн. размоўнае штаны дудачкамі (з вузкімі калашынамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую працягласць у папярочніку; проціл. шырокі. Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. // З меншай шырынёй, чым патрэбна, цесны. Вузкі праход. Вузкія дзверы. □ Прайшоўшы праз вузкае горла маста,.. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана егерам. Брыль. // Які аблягае, нешырокі (пра адзежу, абутак). Вузкі світэр.

2. перан. Які ахоплівае нямногае, нямногіх; нешматлікі. Вузкае кола спецыялістаў. Вузкая нарада. Вузкі асартымент. // Звязаны з якой‑н. абмежаванай сферай дзейнасці. Вузкі спецыяліст. □ [Камандзір:] — Працуйце ўрачом. Набывайце практычныя навыкі ў якой-небудзь вузкай галіне. Алешка.

3. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі; недалёкі. Вузкі кругагляд. Вузкі практыцызм. □ Калі ж сказаць праўду, то.. [Міхаль] ведаў работу толькі свайго аддзела і быў чалавек вузкі. Скрыган.

4. Які вымаўляецца пры нешырокім раскрыцці рота (пра галосныя гукі).

•••

Вузкае месца гл. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарэ́з, ‑у, м.

1. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым‑н.

2. Гіст. Тое, што і надзел (у 2 знач.). Атрымаць нарэз зямлі.

3. Тое, што і нарэзка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Просць, пруосць ’частка ракі (прамое, някручанае цячэнне)’ (Сержп. Грам.), просцьвузкае месца на рацэ’ (ТС), ’прасцяг’ (слаўг., Яшк.). Рус. прость ’дарога напрасткі’, укр. прість ’правал, бяздонне’. Дэрыват ад просты (гл.); адносна семантыкі ўкраінскага слова гл. ЕСУМ, 5, 588; іншыя паралелі гл. Куркіна, Этимология–1968, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да дудка; невялікая дудка. Ён як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Пра вузкае, завужанае адзенне. Вельмі ж не да спадобы Ганне Макараўне штонікі-дудачкі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэалогіі, звязаны з вывучэннем тэалогіі. Яго [Сматрыцкага] глыбока аргументаванае мысленне не ўкладвалася ў вузкае рэчышча тэалагічных догмаў, і свае тэарэтычныя довады, накіраваныя супраць незаконнай, злачыннай дзейнасці каталіцка-уніяцкіх ідэолагаў, ён чэрпаў з сусветнай літаратурнай скарбніцы і звычаёвага народнага права. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)