Ву́зкае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Ву́зкае
Р. Ву́зкага
Д. Ву́зкаму
В. Ву́зкае
Т. Ву́зкім
М. Ву́зкім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ву́зкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ву́зкі ву́зкая ву́зкае ву́зкія
Р. ву́зкага ву́зкай
ву́зкае
ву́зкага ву́зкіх
Д. ву́зкаму ву́зкай ву́зкаму ву́зкім
В. ву́зкі (неадуш.)
ву́зкага (адуш.)
ву́зкую ву́зкае ву́зкія (неадуш.)
ву́зкіх (адуш.)
Т. ву́зкім ву́зкай
ву́зкаю
ву́зкім ву́зкімі
М. ву́зкім ву́зкай ву́зкім ву́зкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вузкалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае вузкае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́шчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

1. Шчыліна, вузкае паглыбленне на паверхні.

Сцяна дала трэшчыну.

2. перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім-н.

У іх адносінах утварылася т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́жа, -ы, мн. -ы, веж і -аў, ж.

1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

2. Ахоўная браніраваная вышка для гармат і кулямётаў на суднах, танках і пад.

|| прым. ве́жавы, -ая, -ае.

В. кран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарэ́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым-н.

2. -а. Участак зямлі, адведзены каму-н. для часовага карыстання (гіст.).

Н. зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.

1. Моцна націснуўшы, праламаць, увагнуць.

П. шыбу.

П. канапу.

2. Праштурхнуць, прасунуць намаганнем праз што-н. вузкае, цеснае.

П. руку ў шчыліну.

|| незак. праціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звужэ́нне, ‑я, н.

Звужанае, вузкае месца. — Падунскае звужэнне, — растлумачыў Ставу. — Там будзе плаціна. А вышэй — парогі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кану́раквузкае месца за печчу’ (Сцяшк.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем закама́рак і нара́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)