Прыко́снік ’клінок для замацавання касы’, прыко́сься ’лучок, прылада да касы, калі косяць збожжа, каб скошанае зграбалася і клалася касой у адну кучу’ (Бяльк.). Да каса́ 2 (гл.), параўн. рус. варонеж. при́кос ’клінок для замацавання ляза касы на касільне’, при́косок ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Траві́чы — пра карову: карова пасля першага цяляці (Федар. 7) і, магчыма, тра́ўніца ’цялушка мінулагодняга прыплоду’ (Касп.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад драві́чы — пра карову, што целіцца ў першы раз, драві́чае ма́сло ’масла з малака ад такой каровы’ (Тур.), драву́шка ’цялушка другога года’ (рас., Шатал.), ’першацёлка’ (мядз., смаляв., Сл. ЦРБ), драві́ца, дро́віца, дро́вачка, дро́віцка ’тс’ (в.-дзв., петрык., жытк., лельч., ЛА, 1; мазыр., З нар. сл.), дро́ўка ’тс’ (добр., стол., бых., лельч., ЛА, 1; мазыр., лельч., З нар. сл.), драві́цка, дрові́ца ’тс’ (ельск., хойн., Мат. Гом.), ст.-бел. древица ’карова’ (Бел. лекс.). Параўн. рус. смал., варонеж. дро́бка ’першацёлка’, варонеж. дро́мка ’тс’, смал. дроу́шка ’тс’. Няясна; сумніўная сувязь з трава, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул. заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прымі́ж, прымі́ш ’паміж’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), пры́меж ’між’ (Нас.). Прэфіксальнае да між 1 (гл.) < прасл. *medji (ЭССЯ, 18, 48–49, толькі са ст.-бел. адпаведнікамі; ЕСУМ, 3, 472); сінонім аг.-бел. памі́ж. Параўн. аналагічныя рус. смал. при́миж ’між, паміж’, варонеж. прими́ж ’тс’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ігы́ ’так’ (брэсц., Нар. лексіка, 77), ’ага, але’ (стаўб., Нар. лексіка, 158; Мат. Маг.), рус. дан. иги́ ’але’, варонеж. игы́ ’але, добра, так’, укр. ігі́ ’цьфу’. З і‑гы, дзе і (гл. І 2) выступае ў функцыі выклічніка, гы < га (гл.) пад уплывам пачатковага і‑. Гл. ага.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Байдарынка ’месца, зарослае ядлоўцам’ (Булг.). Вельмі цёмнае слова, без дакладных адпаведнасцей у іншых мовах. Можна толькі ўказаць на рус. дыял. (варонеж.) ба́дар ’буйное пустазелле, што расце на лугах і тлустых землях’ і бадары́жина ’палка, дубец, уваткнуты ў зямлю’, але гэта параўнанне вельмі ненадзейнае, бо і рус. словы не маюць этымалогіі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пераве́рцень ’пярэварацень; ваўкалак’ (Шн. 3; Скарбы), рус. кур., варонеж. переве́ртень ’той, хто перайшоў у іншую веру; які часта мяняе свае планы, намеры; ваўкалак’, чэш. převrácenec ’вераадступнік’. Да пера- і вярце́ць (гл.), якое з прасл. *vьrt‑ěti (з аслабленай асновай з ‑ь‑); суфікс ‑ень надае слову экспрэсіўны характар. Параўн. пярэ́вярцень (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лотачка ’лодачка’ (гом., Рам. 1), лотачнік, лоташнік ’вопытны плытагон, які праводзіў плыты праз небяспечныя месцы: мелі, парогі і інш.’ (глус., бярэз., Нар. лекс.). Рус. арханг., валаг., вяц., уладз., цвяр., смал., кур., варонеж. лоточка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. У выніку кантамінацыі з лексемай лоток, лоточек, латак ’жолаб’. Не выключаны ўплыў свінскіх моў (фінскага субстрату).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)