бяздзе́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты сын з бяздзетнаю жонкай. М. Стральцоў.

2. Які не мае сваіх дзяцей. Смяюха — гэта жанчына гадоў пад шэсцьдзесят, бяздзетная і замужам ніколі не была. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўрадлівы, няплодны, бясплодны; бедны, пусты (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Булды́р1, булдырокбясплодны ўзгорак; высокае адкрытае месца, пакатая горка’ (Яшкін), бульды́рбясплодны ўзгорак’ (Касп.), булды́рь ’высокае, адкрытае месца’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. булды́р ’месца, беднае травой’ (ноўг.), булды́рь ’няроўнае месца, узгорак у полі’ (пск.), ’няроўнае, дрэннае месца ў полі, беднае расліннасцю’ (наўг.). Вытворнае (суф. ‑ыр, з слав. *‑yrь) ад асновы булд-, якой называюць круглыя, шышкаватыя прадметы (гл. булдава́, булд-). Параўн. булды́р, бульды́р ’пузыр (вадзяны)’.

Булды́р2 ’бурбалка’, бульды́р ’пузыр’ (Касп.), булды́рь (Нас., Бяльк.). Параўн. рус. дыял. булды́рь ’пухір, пузыр, бурбалка’ (ярасл., пск., наўг., арханг., смал., валаг. і да т. п.). Думаюць пра аснову бул‑, якая, напр., у рус. словах булыга, булдыга і г. д. (Праабражэнскі, 1, 52–53; і.-е. *bol‑, *bul‑ і г. д.). Таксама ёсць версія пра роднаснасць з літ. bulìs ’ягадзіца’, лац. bulla ’пузыр, почка’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 238). Юркоўскі (Ukr. hydrogr., 90) бачыць тут нейкую гукапераймальную аснову. Мяркуем, што лепш зыходзіць з асновы булд-, другаснай па паходжанню (гл. булд-, булдава́); суфікс ‑ыр (слав. *‑yrь). Параўн. булды́р1 ’узгорак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракуя́чыць ’прапіць, прамантачыць’ (Мат. Гом.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў куя́ ’злосная жанчына’, укр. куя́ ’пануры чалавек, стары буркун’, рус. куя́ва ’неахайная, раскудлачаная жанчына’, польск. kujava ’неўрадлівы, бясплодны ўчастак поля’, якія ўзыходзяць да прасл. *kujati, параўн. рус. ц.-слав. куꙗти ’наракаць, бурчэць’, серб.-харв. кујати ’хварэць’, славен. kujati ’злавацца’ (падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 13, 85; Слаўскі, 3, 322 і наст., Сной₂, 333). Бел. дзеяслоў быў утвораны прэфіксальна-суфіксальным спосабам па тыпу прамантачыць, насвіннячыць і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тшчы (тщій) ‘пусты, які не ўжываў ні ежы, ні вады’, ‘чысты’: як табе з тшчым сэрцам, а ты лукавіш са мною (Нас.), ‘марны’ (там жа), ст.-бел. тщий, тщивый ‘тс’, тще ‘пуста, дарэмна’ (ГСБМ). Параўн. укр. тщий ‘цвярозы, пусты, непатрэбны’, ‘марны’, на тще серце, на тщо серце ‘не еўшы, нашча’, тще ‘дарэмна, марна’, рус. тщий ‘пусты, парожні’, тще ‘дарма, дарэмна’, а таксама тощий ‘худы’, ‘пусты’, ‘бедны’, ‘посны’, стараж.-рус. тъщий ‘парожні’, ‘дарэмны’; польск. czczy ‘тс’, ‘бясплодны’, ст.-польск. tszczy, ст.-чэш. tští ‘тс’, славен. tȅšč, харв. tȁšč, серб. та̏шт ‘пусты’, ‘марны’, ‘нязначны, мізэрны, нікчэмны’, макед. на ште cрце ‘на галодны страўнік’, ст.-слав. тъшть ‘пусты’. Прасл. *tъščь ‘пусты’ роднаснае літ. tùščias ‘пусты’, ‘марны’, ‘халасты’, ‘бясплодны’, лат. tukšs ‘тс’, ‘парожні’, лац. tesqua ‘пустыні, стэпы’, ‘самотны край’, авест. taoš‑, ст.-інд. tucchyá‑ ‘пусты, мізэрны’, ‘беспаветраны’ < і.-е. *tus‑skʼo‑ ‘пакінуць’ < і.-е. *teu̯s‑ ‘пусты, пакінуты’ (Фасмер, 4, 130; Чарных, 2, 274; Фрэнкель, 1145–1146; Смачынскі, 696–697; Покарны, 1085; Сной, 762; Скок, 3, 413; Львоў, Этимология–1974, 79). Непераканальна пра сувязь з *tъska ‘смутак, прыгнечанасць’ Цвяткоў, Запіскі, 76. Параўн. тушчы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хлы ’поўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр. пу́хлий ’поўны, апухлы’, рус. пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш. pouchlýбясплодны; пусты’, харв. чак. pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен. púhel ’тс’, ст.-слав. пухлъ ’пусты’. Прасл. *puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мёртвы, ме́ртву, мэ́ртвы, ма́ртвы ’нябожчык, нежывы чалавек’, ’нерухомы, бледны’, ’пустынны, бясплодны’, ’нямы’, ’ціхі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. мертвый, мерътвый ’не жывы’ (Булахаў, Гіст., 131). Укр. мертвий, рус. мёртвый, польск. martwy, в.-луж. morwy (mortwy), чэш. mrtvý, славац. mŕtvy, славен. mrtèv, mŕtev, серб.-харв. мр̀тав, мр̑тви, макед. мртов, балг. мъртъв, ст.-слав. мрътвъ. Прасл. mьrtvъ; і.-е. адпаведнікі: ст.-інд. mr̥tá‑h ’мёртвы’, авест. mə́rə́ta‑ ’памерлы’, афганск. mə́r̥‑ ’тс’, ст.-грэч. эольск. βμοτός ’паміраючы’, лац. mortuus, гоц. maúrþr < і.-е. *mr̥tos, якое па аналогіі да živъ атрымала канчатак ‑vъ (Мее, 306, 388; Траўтман, 187; Покарны, 469; Фасмер, 2, 606; Бязлай, 2, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глухі́ ’глухі’. Агульнаславянскае слова праславянскага характару. Параўн. рус. глухо́й, укр. глухи́й, чэш. hluchý, славац. hluchý, в.-луж. hłuchi, н.-луж. głuchy, польск. głuchy, балг. глух, макед. глув, серб.-харв. глу̑х, славен. gluh, ст.-слав. глоухъ. Прасл. *gluxъ. Асноўнае значэнне слова ’глухі’, але адзначаецца таксама ’пусты’, ’бясплодны і да т. п.’ Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 146. Аб гэтым слове напісана многа, але, паводле Трубачова (там жа, 146–147), найбольш пераканаўчым трэба лічыць тлумачэнне прасл. *gluxъ як экспрэсіўнай змены першапачатковага і.-е. *k̑lou̯s‑ (якое адносіцца да групы слав. слоў. *sluxъ, *slušati). Такое тлумачэнне даў у свой час Махэк₂ (170), які знайшоў у літ. мове адпаведныя дублетныя формы. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 417; Траўтман, 91; Слаўскі, 1, 295–296; Фрэнкель, 1, 159 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́секаць ’высмаркаць нос’ (Янк. II, Бір. дыс., Шатал., брэсц., пін., З нар. сл.), вы́снекаць, вы́снякаць ’тс’ (Бір. дыс., Сцяц.). Укр. ви́сякати ’тс’, сяка́ти ’фыркаць, смаркацца’, рус. исся́кнуть ’вычарпацца’, польск. siąkać, siąknąć, sięknąć ’канчацца, вычэрпвацца; смаркацца’, в.-луж. sakać, saknyć ’высыхаць, вычэрпвацца’, чэш. sáknouti ’сачыцца, мачыць’, славац. siakať, siaknuť ’фыркаць, смаркацца’, серб.-харв. пресѐкати, ‑ка̑м ’вычарпаць’, балг. сѐквам, се́кна ’вычэрпваюся’. Прасл. *sęknǫti роднаснае слав. *sǫčiti, ц.-слав. исѫчити (гл. сучы́ць) (Фасмер, 3, 826). У іншых і.-е. мовах роднаснымі з’яўляюцца літ. senkù, sékti ’апускацца’, seklùs ’мелкі’, лат. sîkt, sīkstu, sîku ’засыхаць’, ст.-інд. ásakrak ’невычэрпны’, ст.-англ. sîhte ’балоцісты’ (з *siηhti), ірл. sesc ’сухі, бясплодны; той, які не дае малака’, кімр. hysp ’сухі’ (Траўтман, 256). Іначай–Махэк₂ (536), які звязвае таксама са слав. sokъ. Беларускія формы з ‑н‑, відавочна, пад уплывам польскіх назалізаваных форм з наступнай метатэзай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́ць ’смаркаць’ (Ян.), ся́каць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́каты, ся́катэ ’смаркаць’ (кам., драг., Сл. ПЗБ; Нар. ск.); сняка́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), часцей з прыстаўкай: высякаць ’высмаркаць’ (Янк. 2); сюды ж форма зак. тр. се́кнуць ’лінуць’ (ТС). Параўн. укр. ся́кати ’смаркаць’, рус. исся́кнуть ’высахнуць; вычарпацца’, стараж.-рус. сѧкнути ’тс’, польск. siąkać ’высыхаць; смаркаць’, в.-луж. sakać ’высыхаць, пераставаць цячы’, чэш. sákati ’паціху сцякаць, сачыцца’, славац. siahnuť ’перастаць цячы’, серб.-харв. усе́кнути ’смаркацца’, славен. usékniti se ’высмаркацца’, балг. се́кна ’перастаць цячы, высахнуць’, ’смаркацца’, дыял. со́кнам ’смаркацца’, макед. секне ’пераставаць цячы, высыхаць’, се секне ’смаркацца’. Прасл. *sęknǫti ’сачыцца; высыхаць’, роднаснае літ. sèkti ’апускацца’, лат. sĩkt‑ ’засыхаць’, с.-в.-ням. sîchte ’дробны’, ірл. sesc ’сухі, бясплодны’; да і.-е. *sek‑ ’сцякаць; пераставаць цячы’; гл. Фасмер, 3, 826; Траўтман, 256–257; Скок, 3, 216; Шустар-Шэўц, 1265; ЕСУМ, 5, 496; Глухак, 543; Борысь, 544.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)