пузыро́к, ‑рка, м.

1. Памянш. да пузыр; невялікі пузыр.

2. Невялікая шкляная бутэлечка. Калі той дзядзька пайшоў з дому, маці была вельмі расстроеная і, нюхаючы нейкі пузырок з лекамі, горка папракала.. [сына]. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пельніца, ‑ы, ж.

1. Бутэлечка з прыстасаваннем у горлачку для адлічвання капель (пры пераліванні крыві, увядзенні лякарстваў і пад.). Кап... Кап... Капае, ў капельніцы ў шкляначку кроў. Пташнікаў.

2. Тое, што і піпетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скля́нка

1. (сосуд) пля́шачка, -кі ж., бутэ́лечка, -кі ж.;

2. мор. скля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пузырёк м.

1. уменьш. пузыро́к, -рка́ м.; (на жидкости) бу́рбалачка, -кі ж.; (волдырёк) пухіро́к, -рка́ м.;

2. (бутылочка) бутэ́лечка, -кі ж.; пля́шачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стамбу́лка ‘турэцкая люлька з доўгім цыбуком’ (Нас.), ‘палка (для апоры пры хадзьбе); указка’ (Нас., Шпіл.). Параўн. польск. stambułka ‘турэцкая люлька’, ‘пукатая бутэлечка’, рус. стамбу́лка ‘турэцкая люлька’. Вытворнае ад Стамбул; назва горада паходзіць з новагрэч. Στημπόλι ад выразу εἰς τήν Πόλιν ‘у горад’, г. зн. Канстанцінопаль. Гл. Фасмер, 3, 744 з літ-рай. На падставе прызнака ‘доўгі’ ўтвораны стамбо́ль ‘мужчына высокага росту’ (слонім., Сл. рэг. лекс.), стамбулі́кі ‘кветкі на высокай сцябліне’ (Арх. Федар.), што не выключае ўплыву літ. stámbas ‘кветканоснае сцябло’, параўн. стамбы́ ‘кветаносныя сцяблы’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кручо́к1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг4).

Кручо́к2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук6.

Кручо́к4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук1 (гл.).

Кручо́к5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ша, пля́шка, пле́шка, пля́жка, пля́ўшка, ’шкляная пасудзіна, бутэлька’, ’паходная бутэлька, фляшка’, пляшачка, пле́шэчка, ’бутэлечка для лекаў’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Сцяшк. Сл., Мік., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Бір., Федар. 6, Чуд., Мал., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Ян.; мін., КЭС; драг., Сл. Брэс.; ЛА, 5; Мат. Гом.; ТС); ’шкло ад лямпы’ (Ян.), ’шкляная ці гліняная пасудзіна, у якой захоўваліся алей і інш. вадкія рэчывы’ (палес., З нар. сл.), ’паўлітровая бутэлька’ (Сцяшк. МГ). Ст.-бел. пляша, фляша, фляжка, хвляша ’пляшка, бутэлька’ (1538 г.) запазычаны са ст.-польск. flasza ’тс’, якое з с.-в.-ням. vlasche, ст.-в.-ням. flasca, сучаснае ням. Flasche (Булыка, Лекс. запазыч., 1102; Фасмер, 4, 200), што выводзяць з ням. flechten ’плесці’, на думку Банькоўскага (1, 374), непераканаўча. Параўн. таксама пля́га6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузды́р ’вадзяны пухір на скуры’ (Цых.), пуздырь ’пузач, тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Гл. пузыр, устаўное д, магчыма, у выніку збліжэння з пу́здра (гл.), параўн. пуздэрак ’малы, але пузаты чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.) і пуздерикбутэлечка’ (Траст.), пуздё‑ рак ’схованка для віна’ (Шпіл.), або па фанетычных прычынах, як у зайздросць (гл.); параўн. таксама літ. pūzras/pūzdras ’гнілушка, спарахнелы кавалак дрэва’. Сюды ж і пу́здра, пуздря ’таўстун, таўстуха’ (Юрч.), якія Лаўчутэ (Балтизмы, 126) выводзіць з літ. pūzrą ’маленькі, пузаты чалавек, хлопчык; санлівец’, pūzdrą ’хто надуўся’, адносіны якіх да славянскіх слоў застаюцца няяснымі; паводле Банькоўскага (2, 968), магчыма, запазычанні, параўн. укр. пуздир ’вясковы хлопец’, паводле Горбача (Арго, 20) ад пуздро (гл.). Сумнеўным здаецца і аднясенне да названых балтызмаў экспрэсіўнага рус. маск. пуздырять ’прагна і хутка есці’ (Тапароў, Балтийские яз., 45), хутчэй за ўсё ’есці, пускаючы пузыры’, параўн. рус. пузырить ’шмат піць’ (ад пузырь, гл. Фасмер, 3, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)