брыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. брыцца, брыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыф², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адтуліна або пятля на парусе, у якія прасоўваецца завязка для сцягвання яго.

Брыць рыфы (змяншаць плошчу паруса пры моцным ветры).

|| прым. ры́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галі́ць, галю́, го́ліш, го́ліць; го́лены; незак., каго-што.

Зразаць брытвай валасы, брыць.

Г. бараду.

|| зак. пагалі́ць, -галю́, -го́ліш, -го́ліць; -го́лены.

|| звар. галі́цца, галю́ся, го́лішся, го́ліцца; зак. пагалі́цца, -галю́ся, -го́лішся, -го́ліцца.

|| наз. гале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., што.

1. Выбрыць палоску паміж чым‑н.

2. і без дап. Брыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галі́цьбрыць’, галі́цца ’брыцца’ (БРС, Касп., Нас., Сцяшк. МГ). Укр. голи́ти, голи́тися. У рус. мове голи́тьбрыць’, голи́ться ’брыцца’ вядома толькі з паўднёвых гаворак у Даля (гл. СРНГ, 6, 294). Можна ставіць пытанне: ці не запазычаны бел. і ўкр. словы з польск. golić, golić się ’тс’? Вырашальным тут павінна з’явіцца адносная храналогія адпаведных слоў. Тэарэтычна мяркуючы, значэнне ’брыць’ магло развіцца ва ўсх.-слав. мовах самастойна. Але адсутнасць яго ў рус. (акрамя паўднёвых дыялектаў) наводзіць на думку, што гэта ўсё ж такі запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галі́ць, галю, голіш, голіць; незак., каго-што.

1. Зразаць брытвай валасы; брыць. Сяргей Суравец толькі кончыў валіць свой пушок на барадзе і мыўся над ражкаю. Крапіва.

2. Не насіць барады і вусоў. [Шаблюк] насіў невялікія сівыя вусы, але акуратна галіў бараду. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́ты 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад брыць.

2. у знач. прым. З брытай галавой ці барадой. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

бры́ты 2, ‑аў; адз. брыт, ‑а; м.

Кельцкае племя, якое насяляла Англію ў старажытнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́дкі. Рус. (зах.) бридко́й ’рэзкі вецер’, укр. бридки́й ’дрэнны, агідны, брыдкі’, польск. brzydki, чэш. břidký (ст.) ’рэзкі; агідны’, ст.-слав. бридъкъ, серб.-харв. бри̏дак ’востры, рэзкі’ і г. д. Прасл. *bridbkъ < *bridъ (а гэта ўтварэнне суфіксам ‑d‑ ад *bri‑брыць, рэзаць’, гл. брыць; і.-е. *bher‑ ’рэзаць вострым’); Бернекер, 86; Мейе, Études, 325; Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; БЕР, 1, 78. Іншая версія (услед за Нідэрманам, IF, 37, 145 і наст.; Гуерам, LF, 44; 226) у Махэка₂, 73: роднаснасць з ням. bitter ’горкі’ (*bhid‑ró‑s); у славян розныя метатэзы (непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́тва (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. бри́тва, рус. бри́тва, польск. brzytwa, чэш. břitva, ст.-слав. бритва, балг. бри́тва, серб.-харв. бри̏тва і г. д. Прасл. *britva ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑tva ад дзеяслова *briti, гл. брыць). Гл. Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; Фасмер, 1, 214; БЕР, 1, 79; асабліва Махэк₂, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бро́іць сваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр. бро́їти ’тс’, польск. broić, чэш. brojiti ’неспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав. brojitiпаўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел. броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)