прабрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Пралажыць брук. Прабрукаваць вуліцу.

2. і без дап. Брукаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́щиватьII несов. (к намости́ть) намо́шчваць, вымо́шчваць; (камнем) брукава́ць, забруко́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Забрукаваць усё, многае. Пабрукаваць усе вуліцы.

2. і без дап. Брукаваць некаторы час. Пабрукаваць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.

2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масці́ць, машчу́, мо́сціш, мо́сціць; мо́шчаны; незак., што.

1. Рабіць насціл з дошак, бярвення.

М. падлогу.

2. Тое, што і брукаваць.

М. брук.

3. Старанна ўкладваць, размяшчаць (разм.).

М. мэблю ў кузаў.

|| зак. вы́масціць, -машчу, -масціш, -масціць; -машчаны (да 2 знач.), замасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 2 знач.) і намасці́ць, -машчу́, -мо́сціш, -мо́сціць; -мо́шчаны (да 1 і 3 знач.).

|| наз. машчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Брукаць, брукава́ць ’буркаваць (аб галубах)’ (Дзмітр., Шат., Сцяшк. МГ, Яруш., Сцяц.), бруку‑бруку (так перадаюць буркаванне галубоў — Сцяц.). Параўн. рус. бру́кать ’незразумела гаварыць’, укр. бру́кати ’буркаваць (аб галубах)’, бру́ку́! (выклічнік, што перадае буркаванне галубоў). Словы гукапераймальнага, выклічнікавага паходжання. Параўн. яшчэ ўкр. авру́кати ’буркаваць’. Тыповае спалучэнне губных (б, в) з санантам (‑р‑). Гл. яшчэ бурча́ць, бурчэ́ць, бу́ркаць, буркава́ць і г. д. (усё пад бурча́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перема́щивать несов.

1. (всё, многое) масці́ць, перамо́шчваць; (камнем) брукава́ць, перабруко́ўваць;

2. (заново) перамо́шчваць; (камнем) перабруко́ўваць;

перема́щивать пло́щадь перамо́шчваць пло́шчу;

у́лицу перема́щивали ка́мнем ву́ліцу перабруко́ўвалі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настила́ть несов.

1. насціла́ць;

2. (мостить) масці́ць, намо́шчваць, насціла́ць; (покрывать) крыць; (пол) кла́сці; (камнем) брукава́ць, забруко́ўваць;

настила́ть мостову́ю масці́ць ву́ліцу;

настила́ть кры́шу крыць страху́;

настила́ть парке́т кла́сці парке́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масці́ць, машчу, мосціш, мосціць; незак., што.

1. Рабіць насціл з дошак, бярвенняў і пад. Масціць падлогу. □ Ля берага Дзвіны стаялі баржы, іх злучалі, масцілі паверх дошкамі. Хадкевіч. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч.

2. Тое, што і брукаваць. — Рабіў, што траплялася. Брук масціў, печы мураваў, а пасля пры кавалях быў. Чорны.

3. Разм. Старанна ўкладваць, размяшчаць. Масціць мяшкі на воз. // Высцілаць чым‑н. для больш зручнага карыстання. Воз рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай .. сядзенне, кладуць для нечага дошкі... Васілевіч. [Падводчык] час ад часу злазіў з саней, на хаду папраўляў хамут, затым, пакрэктваючы, масціў пад сябе салому. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостище ’месца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́ке ’накласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)