прабразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

1. Утварыць бразгат.

2. Бразгатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дры́нкнуць

‘аднакратны дзеяслоў да дрынкаць - брынкаць, бразгатаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дры́нкну дры́нкнем
2-я ас. дры́нкнеш дры́нкнеце
3-я ас. дры́нкне дры́нкнуць
Прошлы час
м. дры́нкнуў дры́нкнулі
ж. дры́нкнула
н. дры́нкнула
Загадны лад
2-я ас. дры́нкні дры́нкніце
Дзеепрыслоўе
прош. час дры́нкнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бразгата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бразгатаць, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Бразгатаць некаторы час. [Віктар] адчыніў гараж, пабразгатаў там жалязякамі і накіраваўся да нас. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́нкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Бразгатаць, утвараць бразгатлівыя гукі.

2. на чым. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце.

Б. на гітары.

|| зак. прабры́нкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. бры́нкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бры́нканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бразгу́чы, ‑ая, ‑ае.

Які можа бразгатаць. Браў бубен я бразгучы, плоскі. Каб адагнаць і боль і страх, Я так лупіў, што адгалоскі Звіняць дагэтуль у вушах. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забразгата́ць і забразгаце́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Разм. Пачаць бразгатаць, бразгацець. // Прабразгатаць, прабразгацець. За варотамі вельмі звонка рыпеў пад нагамі снег, грукнулі яшчэ раз у брамку — забразгацела клямка. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бразгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; ‑ганіце; незак.

Тое, што і бразгатаць. Трук таўкачоў глуха аддаваўся па хаце, і пасля кожнага ўдару штось бразгацела на паліцы, дзе стаялі міскі з лыжкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трупне́ць1бразгатаць, брынчаць (пра надтрэснуты посуд)’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ). Каўзатыў ад трупнуць ‘стукнуць’, гл. трупаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дры́нкаць ’брынкаць, бразгатаць’ (БРС). Гукапераймальнае. Параўн. чэш. drnčeti, drčeti, рус. тре́нькать і г. д. Гл. Махэк₂, 128; Фасмер, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)