блі́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бліскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблі́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Бліскаць некаторы час. Пабліскала маланка і перастала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сверка́ть несов. блі́скаць, бліскаце́ць; (переливаясь) зіхаце́ць; (блестеть) блішча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зіха́ць, ‑ае; незак.

Абл. Каротка імгненна бліскаць. Маланка цяпер зіхала амаль бесперапынна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блісь,

1. выкл. Выказвае кароткатэрміновасць дзеяння паводле дзеясл. бліснуць, бліскаць. Блісь-блісь! успыхваюць бліскаўкі, Агністанітныя брыжы. Колас.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясл. бліснуць, бліскаць. [Грасыльда:] — Я ўжо думала, што заснула, працерла вочы... Ажно нешта раптам блісь ад месяца пад варыўнёй. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэ́гацьбліскаць’ (барыс., Шатал.). Рус. вяцк. жёгать ’паліць тытунь’, чэш. žehati ’распальваць, паліць; бліскаць’, макед. жега ’калоць, бліскаць’. Прасл. *žegati прадстаўляе адно з чаргаванняў вакалізму ў корані = g. Гл. жыгаць, жгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набліска́ць ’напырскаць, нападаць’ (ст.-дар., Нар. сл.). Гл. бліскаць ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сяхаціць, сяхоті́тыбліскаць; блішчаць’, сяхо́тня ’маланка’ (Сл. Брэс.), сяхоты́ты ’ззяць’: зоры сяхотят (кам., ЖНС). Гл. зіхацець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. каго-што і без дап. Калоць, праколваць чым‑н. вострым, напаленым. // Балюча кусаць. Пчолы жыгаюць. // Апякаць. Крапіва жыгае босыя ногі.

2. Бліскаць (пра маланку, агеньчык і пад.). За акном жыгалі маланкі, сцены ўздрыгвалі ад грому. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́гатам, мі́гаткам ’мігам’ (слуц., Жыв. сл.). З прасл. migъtь, якое з migъtětiбліскаць, мігаць, мігцець’, параўн. польск. migotać, чэш. míhotat, славен. migetáti. Да міг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)