блі́скаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блі́скаю блі́скаем
2-я ас. блі́скаеш блі́скаеце
3-я ас. блі́скае блі́скаюць
Прошлы час
м. блі́скаў блі́скалі
ж. блі́скала
н. блі́скала
Загадны лад
2-я ас. блі́скай блі́скайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час блі́скаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блі́скаць несов., в разн. знач. блиста́ть, сверка́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да бліснуць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́скаць ufblitzen vi (s, h), ufglänzen vi (s, h); ufblinken vi (s, h)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Блі́скаць (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ), бліск (Касп.), блішча́ць (Шат., Касп.), блішчэ́ць (Бяльк., Нас., Касп.). Сюды далей блі́скавіца ’маланка’ (Шат., Сцяшк. МГ), бліскавіца (Бяльк., Касп., Нас.), блі́скаўка (БРС), блы́скавіца (Сцяшк. МГ). Укр. бли́скати, бли́скавка ’маланка’, блесті́ти, блища́ти, рус. блесте́ть, блиста́ть, бли́скать і г. д. Прасл. bliskati, blistati, bliskavica, *blьščati і г. д. Шмат вытворных і ў іншых слав. мовах. Падрабязны агляд гл. Трубачоў, Эт. сл., 2, 116–118, 130–132. Кюнэ (Poln., 45) бел. бліскаві́ца, блі́скаць і да т. п. лічыць паланізмамі. Няпэўна. Да фанетыкі параўн. яшчэ Юркоўскі, JP, XLI (2), 1961, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр., чым і без дап.

1. Ярка засвяціцца, заззяць (пра маланку, сонца, агонь і пад.).

Бліснула маланка.

2. Паказацца, заблішчаць (пра яркія прадметы).

Бліснула шабля.

3. Зіркнуць (пра імгненны позірк).

Б. вачамі.

4. перан. Ярка праявіцца.

Б. талентам.

5. перан. Прамільгнуць.

Бліснула думка.

|| незак. блі́скаць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

Бліскаць вачамі (разм.) — позіркам выяўляць пачуццё гневу, незадаволенасці і пад.

|| наз. блі́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взблескивать несов. блі́скаць, выблі́скваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блі́сканне ср. блиста́ние, сверка́ние; см. блі́скаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблі́скаць, ‑ае; зак.

Пачаць бліскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адблі́скаць, ‑ае; зак.

Перастаць бліскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)