сме́шиваться несов. (к смеша́тьсяI)

1. (становиться смешанным) зме́швацца;

2. (путаться) блы́тацца;

3. страд. зме́швацца; блы́тацца; см. сме́шивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́таться

1. в разн. знач. блы́тацца;

ни́тки пу́таются ні́ткі блы́таюцца;

мы́сли пу́таются ду́мкі блы́таюцца;

2. (вмешиваться) разг. блы́тацца; уме́швацца;

пу́таться не в своё де́ло уме́швацца не ў сваю́ спра́ву;

3. страд. блы́тацца; уме́швацца; пу́тацца; см. пу́тать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Блытацца некаторы час. Праблытаўся.. [Сцёпка] досыць доўга па незнаёмых вуліцах, покі трапіў на вадакачку, адтуль і на рабфак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.

Мяшаюцца пахі лугавых кветак.

2. Умешвацца ў што-н. (разм.).

М. ў чужыя справы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.

Думкі мяшаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меша́тьсяII несов.

1. (соединяться, смешиваться) мяша́цца, зме́швацца; пераме́швацца, зліва́цца;

2. (путаться) блы́тацца; (сбиваться) збіва́цца;

3. перен. бянтэ́жыцца; саро́мецца;

4. страд. мяша́цца; блы́тацца; см. меша́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плю́таццаблытацца’ (паст., воран., Сл. ПЗБ), плютьць гаварыць абы-што’ (міёр., Нар. лекс.). Да плут, муціць i̯ (гл.). Мяккасць ‑я*⇉пад уплывам польск. plątać (šią) ’блытацца’, ’заплятацца (пра язык)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. гл. блытацца.

2. перан. Аказацца ў цяжкім становішчы ад чаго-н.

З. ў даўгах.

3. Збіцца з дарогі, заблудзіць (разм.).

З. ў незнаёмай мясцовасці.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цяжкім для вырашэння.

Пытанне заблыталася.

|| незак. заблы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кудла́цець ’збівацца ў касмыкі, блытацца’ (ТС, КЭС, лаг.). Гл. кудлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыплянта́цца ’прыстаць; прыблукаць’ (пух., Сл. ПЗБ). Гл. плёнтаццаблытацца, цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плута́ць ’бадзяжнічаць’ (Нас.), тушаваць ’ашукваць’ (Скарбы), ’маніць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), ’блытаць (ніткі)’ (Нас.; ТС; кіраў., Нар. сл.), апушыць ’блытаць па лесе’ (Бяльк.; Юрч. Вытв.; кіраў., Нар. сл.), апушаццаблытацца, чапляцца’ (Уладз.; Мат. Гом.; ТС), ’блытацца (аб нітках, аб мове, словах)’ (Нас.; Сл. ПЗБ; Растарг.), плутані́на ’блытаніна’ (Мядзв., Растарг.), плута́нне ’блытанне’, ’страта арыентацыі’ (Юрч. Вытв.), плутня ’хлусня, плёткі’ (Нас.), ’блытаніна’ (ТС), ’хітры падман’ (мсцісл., Юрч. СНС), ’бадзянне’ (Нас.), плу́тні ’махлярства, ашуканства’ (Нар. Гом.), плут ’ашуканец, махляр, прайдзісвет’ (Скарбы), ’манюка’ (брэсц., ЛА, 3), плу́то ’нікчэмны чалавек’ (Сл. Брэс.), плуцяга ’бадзяга’ (Нас.), укр. плутати ’блытаць, блытала расказваць’, плутатисяблытацца (аб валасах)’, ’няўмела хадзіць’, рус. плутать ’хадзіць без мэты, бадзяцца; блукаць’, ст.-рус. плутать ’блукаць, бадзяцца’, ’памыляцца’, ’рабіць несамавітыя ўчынкі’ (з XVII ст.); плуть ’махляр’, польск. plątać (šią) ’блытацца, заблытвацца’, ’збівацца (з думкі)’, ’блытацца пад нагамі’, ’заплятацца’, чэш. ганацк. ріапіаііблытацца, заплятацца’, ляш. piantai’ ’блытаць, змешваць’, ’збіваць з панталыку’, славац. plantať sa. рГantat*блытацца’, ’блытацца пад нагамі’, ’бадзяцца, швэндацца’. Прасл. паўн. plotai іox.)l *plętati (зах.) — дзеяслоў шматразовага дзеяння да *pląsti (першапачаткова * plėsti). роднасны літ. błęsti ’мяшаць, змешваць’ (Банькоўскі, 2, 601). Пачатковае б- у бел. блытаць, гродз. блындаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (Сцяшк. МГ), ваўк. блёнтацца ’перашкаджаць, блытацца пад рукамі’ (Сцяшк. Сл.), шчуч. заблёнтацца ’пераблытацца (пра ніткі на пачынку)’ (Сл. ПЗБ), відаць, з балцкага субстрату. Параўн. таксама размеркаванне пл-/бл‑ у бел. гаворках (ЛА, 4): зах. і цэнтр.-бел. (піткі) блытаюцца, паўн. і ўсх. (ніткі) плу́таюцца. Параўн. таксама блытаць (гл.). На семантыку разглядаемых лексем, магчыма, аказала ўплыў прасл. blęsti, blǫditi ’блукаць’. З плесці звязваюць лексему плутаць Махэк₂ (454) і Фасмер (3, 287–288). Сюды ж: тушаць ’ілгаць’, плу́тма тушаць ’бесперапынна ілгаць’ (Нас.; дзятл., Сл. ПЗБ), плутон плуцяга ’хлус’ (Нас., Анім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)