адцвісці́, ‑цвіце; зак.

Закончыць, пакінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі. Колас. Кветкі адцвілі, на іх месцы з’явіліся маленькія агурочкі. Бяганская. // перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся. Лынькоў. Так... Здараецца ў окыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Байсялі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969 (4), 131; карэліц.). Паводле аўтараў артыкула, звязваецца з літ. báisioti ’палохаць’. Вельмі няпэўная этымалогія. Хутчэй можна думаць пра кантамінацыю дзеяслова ба́іць, ба́яць (гл.) з нейкім іншым словам. Адносна суфікса ‑с‑ параўн. укр. байса́ ’пустая размова, плявузганне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́сня ’байка’ (Касп.), ст.-бел. баснь ’выдумка, забабонная выдумка’ (XVII ст.; Нас. гіст). Рус. ба́сня, укр. (ст., з XVII ст.) ба́сня, польск. baśń, чэш. báseň, ц.-слав. баснь і г. д. Прасл. basnь ’тс’ (ад ’гаварыць’, што ў дзеяслове *bajati; гл. ба́яць, ба́іць; суфікс *‑snь). Бернекер, 45; Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 131. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рык1 ’роў жывёлы’ (ТСБМ), ст.-бел. рыкание, рыканье (Скар.), руск. рык, польск. ryk, славац. ryk, чэш. ryk, славен. rik, серб.-харв. рик, ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, балг. рик. Прасл. *rykъ адвербальнае ўтварэнне ад *rykati (> бел. ры́каць) (БЕР, 6, 255).

Рык2 ’тоўсты брус’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна.

Рык3 ’вадзяны вол’ (добр.). Утворана безафіксальным спосабам ад ры́каць (гл.), як бай ад ба́яць, чос ад часа́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́іць ’гаварыць, пускаць чуткі; малоць глупства, пустасловіць; расказваць казкі’ (Нас., Бяльк.), ба́яць (Шат., Касп.). Рус. ба́ить, ба́ять, укр. ба́яти ’апавядаць; вядзьмарыць’, польск. bajać, чэш. bájiti ’гаварыць’, балг. ба́я ’вядзьмару’, серб.-харв. ба̏јати ’тс’ і г. д. Прасл. bajati bajǫ да і.-е. *bhä‑ (: *bhō‑) ’гаварыць’: ст.-грэч. φημί, φᾱμί ’гавару’ φήμη, φᾱ́μα ’голас, чуткі’, φωνή голас’, лац. fāri ’казаць’, fāma ’слава, чуткі, апавяданне і г. д.’ Бернекер, 39; Фасмер, 1, 140; Кюнэ (Poln., 42) лічыць паланізмам (польск. bajanie) і аддзеяслоўнае ба́енне (Касп., Нас.). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́яцца, ба́ецца; незак.

Зал. да баяць (у 1 знач.).

бая́цца, баю́ся, баі́шся, баі́цца; незак.

1. Адчуваць страх; апасацца каго‑, чаго‑н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць. Навуменка. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Якімовіч. // Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць. Мяжэвіч. // Непакоіцца за каго‑, што‑н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся. Бажко. // Пазбягаць каго‑, чаго‑н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы. □ [Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала. Шамякін. // Не адважвацца на што‑н.; не хацець узяцца за якую‑н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі. Мурашка. На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем. Лынькоў. [Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся паходзіць каля фермы. Сергіевіч. // З цяжкасцю пераносіць што‑н. [Чалавек:] — Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся. Скрыган.

2. чаго. Не пераносіць чаго‑н., адмоўна рэагаваць на што‑н.; псавацца ад чаго‑н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку. Ермаловіч. [Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду. Кулакоўскі.

3. (з адмоўем «не»), у знач. пабочн. Разм. Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю. Крапіва. [Дзед:] — О, брат, не бойцеся, — .. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Брыль.

•••

Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва.

Баяцца як агню — вельмі баяцца каго‑н.

Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго‑, чаго‑н.

Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто‑н. робіць нешта недазволенае.

Бойся (ты) бога — май сумленне.

Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)