бязмо́ўны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

Бязмоўная жывёліна.

2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

Ён стаў пануры і б.

3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

Б. лес.

|| наз. бязмо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́засць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нізкага (у 4 знач.). [Туляга:] Я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці. Крапіва.

2. Нізкі ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́бкий нясме́лы, баязлі́вы;

не из ро́бкого деся́тка не з баязлі́вага дзяся́тка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслухмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць паслухмянага; паслухмянства. Міхал не баязлівы, не слабасцю натуры вытлумачвае паэт паслухмянасць, пакорлівасць Міхала, які толькі аднойчы адважыўся агрызнуцца ляснічаму. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́шкабаязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатися ‘неспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівыбаязлівы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладу́шны, ‑ая, ‑ае.

Слабавольны, нерашучы; не стойкі духам; труслівы. [Левановіч:] Чаго ж вам сорамна? [Туляга:] Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці. Крапіва. // Выкліканы маладушнасцю. Маладушны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затукаць.

2. у знач. прым. Разм. Запужаны, прыгнечаны, забіты. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плю́хібаязлівы’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да плохі (гл.). Няясны пераход ‑ло‑ ў ‑яу‑, магчыма, пад уплывам плюхлы ’вялы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пава́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Манера паводзіць сябе; звычка. Воўчая павадка. □ Па сваіх павадках зубр асцярожны, але не баязлівы. Прырода Беларусі. Ведаў [хлопчык Антусёк] птушак і звяроў Галасы й павадкі. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́праж, ‑ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі коней і іншай рабочай жывёлы. Лось асцярожны і баязлівы, але ў няволі хутка прыручаецца і можа хадзіць у вупражы. Прырода Беларусі.

2. Спец. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)