баязлі́вы, -ая, -ае.

Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы.

Б. чалавек.

Б. позірк.

|| наз. баязлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баязлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. баязлі́вы баязлі́вая баязлі́вае баязлі́выя
Р. баязлі́вага баязлі́вай
баязлі́вае
баязлі́вага баязлі́вых
Д. баязлі́ваму баязлі́вай баязлі́ваму баязлі́вым
В. баязлі́вы (неадуш.)
баязлі́вага (адуш.)
баязлі́вую баязлі́вае баязлі́выя (неадуш.)
баязлі́вых (адуш.)
Т. баязлі́вым баязлі́вай
баязлі́ваю
баязлі́вым баязлі́вымі
М. баязлі́вым баязлі́вай баязлі́вым баязлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

баязлі́вы боязли́вый, ро́бкий; трусли́вый;

не з ~вага дзяся́тка — не из ро́бкого деся́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баязлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы... Гарэцкі. // Які выражае боязь, нясмеласць. Жанчына глянула на сына нейкім баязлівым позіркам, пачуўшы ў ягоных словах як бы здзек. Чорны. Казік пазірае на мяне баязлізымі вачамі. Баранавых. / у перан. ужыв. Кволыя і баязлівыя тоны мацнеюць, напаўняюцца бадзёрасцю. Бядуля. Я не знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асенняй ночкі, Спеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязлівы, неспакойны Шолах у чароце. Колас. // у знач. наз. баязлі́вы, ‑ага, м. Той, хто ўсяго баіцца. Баязліваму і свой цень страшны. Прыказка.

•••

Не з баязлівага дзесятка гл. дзесятак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баязлівы, палахлівы, нерашучы, маладушны, пужлівы, пудлівы, пудкі; труслівы, тхараваты (абл.); заечы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

боязли́вый баязлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трусли́вый баязлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запало́ханы, -ая, -ае.

Баязлівы, палахлівы ад пастаянных пагроз, пакаранняў.

З. кот.

З. выгляд.

|| наз. запало́ханасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трусова́тый крыху́ баязлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оробе́вший и оробе́лый спало́ханы, спу́жаны; баязлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)