Матэўка ’баязлівец’ (маст., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. matewka ’дубец, дубчык, галінка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ (Нас.). Мабыць, з *бабздно (параўн. бабзды́р) да пейаратыўнай асновы бабзд‑ ’баба’, якая ёсць і ва ўкр. мове (бабзде́ля старая, смярдзючая баба’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няго́днік, ‑а, м.

Чалавек ганебных, несумленных паводзін; нізкі чалавек. Муж аказаўся нягоднікам. Лёля пакідае яго. Хадкевіч. — Я пагарджаю табой. Ты — баязлівец, вось хто, — даляцеў з зямлянкі жаночы голас. — Цябе судзіць трэба, расстраляць, нягодніка. Дзенісевіч. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Палкоўнік:] — Устаць перада мной, нягоднік! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труслі́вы ‘баязлівы, палахлівы’ (ТС, Бяльк.), сюды ж трусля́к ‘баязлівец’ (Мат. Маг.). Да трус 1, узнікла, відаць, пад рускім уплывам, параўн. мясцовае трухлі́вы ‘тс’ (Нас., Гарэц.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр. бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страхапу́д, страхапу́дала ‘страшыдла, пачвара (Юрч. Вытв., Мат. Гом.), страхопу́д ‘баязлівец’, ‘пудзіла’ (Сл. Брэс.; пін., брэсц., Нар. лекс.), страхопу́д, страхапу́дзіна ‘чалавек, які можа навесці страх сваім выглядам’ (Сл. ПЗБ; клец., Нар. лекс.), страхопу́т ‘страшыдла’ (ТС). Укр. страхопу́д ‘страшыдла, пудзіла’. Да страх і пудзіць. Магчыма, кантамінацыя, паколькі спалучэнне сінанімічных паняццяў у адным складаным слове здаецца збыткоўным. Да словаўтварэння параўн. саракапут (гл.), чэш. strakapúd ‘від дзятла’ (гл. Махэк₂, 581). Няясныя адносіны да славен. strahopeten ‘палахлівы’, strahopetec ‘баязлівец’, звязаных з славен. petáti ‘бегчы, спяшацца’, pripetiti ‘здарыцца’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 30) узводзіць да і.-е. *pent‑ ‘ступаць, ісці, хадзіць’, гл. пуць. Тады другая частка слова можа быць атаясамлена з пут‑, прадстаўленым у сухапу́т ‘худы чалавек’ (Ян.), сухопу́цье ‘суша’ (ТС), збліжаным з пудзіць ‘палохаць’ (гл.). У такім выпадку ўкр. страхополо́х, польск. strachopłoch ‘баязлівец’ — другасныя ўтварэнні; параўн. таксама польск. strachopłód ‘тс’ (‘той, хто плодзіць страх’, Варш. сл.), strachopuł ‘тс’, укр. страхопі́льне ‘пудзіла, прывід’ з няяснай другой часткай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць 1 ‘баяцца’, трус 1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіць ’палохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туля́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Чалавек, які туляецца, пазбягае сустрэчы; бадзяга. А туляга, як вядома, чалавек, які туляецца, увесь час хаваецца, каб быць непрыкметным. Сабалеўскі. Шыраеўскія дзядзькі і да гэтага бачылі, што Чубар не проста туляга, а чалавек са зброяй, значыць, мае калі не ўладу, то дачыненне да нечага вельмі важнага. Чыгрынаў.

2. Разм. Баязлівец, нерашучы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго‑н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя. Галавач. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка. // Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды. Колас. // Разм. Лічачы, панесці каму‑н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)