трепотня́ ж., груб., прост. пляву́зганне, -ння ср.; балбатня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэск, -у, м.

1. Сухі, рэзкі гук, які ўтвараецца пры ламанні, трэсканні, разрыванні і пад. чаго-н.

Т. галля.

2. Шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў і пад.

Т. матора.

Т. кулямёта.

3. перан. Шуміха, пустая балбатня (разм.).

З трэскам (выгнаць, праваліцца і пад.) — ганебна, з вялікім скандалам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарара́ ’пра гук барабана; шматслоўная балбатня’ (Нас.). Параўн. укр. тарара́ ’выгук, які перадае крык курыцы’, рус. тарара́, тарары́балбатня’, польск. tararа ’пра гук трубы’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гадані́на ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас., Яруш.). Бясспрэчна, запазычанне з польск. gadaninaбалбатня’ (да gadać ’балбатаць, гаварыць’). Параўн. гада́ць. Бернекер (1, 288) беспадстаўна лічыць гаданіну бел. словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустапаро́жні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Неабгрунтаваны, беспадстаўны, нікчэмны. Пустапарожняя балбатня. □ Каб паказаць, што гэта не толькі пустапарожнія гутаркі, а рэальная справа, Ганна Сымонаўна падумала.. правесці спробу — згатаваць цукар з адпаведнай сыравіны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болтовня́ ж., разг. балбатня́, -ні́ ж., пустасло́ўе, -ло́ўя ср.; (сплетня) плёткі, -так, ед. плётка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́рибалбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́рыбалбатня’, дыял. тараба́рыбалбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́рыбалбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ссказни ед. нет, разг. (басни) бала́чкі, -чак, ба́йкі, род. ба́ек, ед. ба́йка, -кі ж.; (болтовня) балбатня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трескотня́ разг.

1. траскатня́, -ні́ ж., траскані́на, -ны ж.;

2. перен. (болтовня) траскатня́, -ні́ ж.; балбатня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дзелавая ці сардэчная размова; словы, выказванне аднаго з суразмоўцаў.

Г. ў іх не ладзілася.

Пра што ідзе г.?

2. Чуткі, пагалоска.

Пайшла нядобрая г. па вёсцы.

3. Мясцовая разнавіднасць тэрытарыяльнага дыялекту.

Чэрвеньская г.

Гаворкі Маладзечаншчыны.

4. Мова як сродак зносін паміж людзьмі (звычайна пра вусную гутарковую мову).

Госці з Кіева добра разумелі беларускую гаворку.

Пустая гаворка — непатрэбная, бескарысная размова; балбатня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)