Восвааса’ (Бяльк., Гарэц., Мат. Гом., Інстр. II), восма, восва ’тс’ (Жд., 1). Гл. аса, асва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́сапааса, Wespa vulgaris’ (Касп.), во́спа ’тс’ (З нар. сл., маг.). Няясна. Магчыма, як лічыць Трубачоў (Слав. языкозн., 5, 177), з *vospa, рэлікта старой метатэзы, якую знаходзім у лац. vespaаса’ (< *vospa) і цяперашнім ням. Wespe пры больш распаўсюджаным першапачатковым тыпу *vo(p)sa з і.-е. *uobhsā; параўн. літ. vapsà, ст.-в.-ням. wafsa. Гл. таксама аса, асва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́бка1 ’жанчына з вяснушкамі на твары’ (Сцяшк., Юрч. СНЛ), ’аса’, ’плямістая карова’ (ТС), ’сабака рабой поўсці’ (Варл.). Ад рабы́ (гл.).

Ра́бка2 ’самка рабчыка’ (ТС). Гл. рабчык1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дубдубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысука́цца сов., разг.

1. приста́ть, привяза́ться;

аса́а́лася — оса́ приста́ла;

2. придра́ться, прицепи́ться;

п’я́ны ~ка́ўся да жанчы́ны — пья́ный придра́лся (прицепи́лся) к же́нщине

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эне́ргія, ‑і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — агульная колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх яе відаў. Закон захавання энергіі. □ Дзяленне ядзер урану суправаджаецца выдзяленнем вялікай колькасці энергіі. «Маладосць». // Здольнасць якога‑н. цела, рэчыва і пад. выконваць якую‑н. работу або быць крыніцай той сілы, якая можа выконваць работу. Шмат часу забірала .. вырашэнне такіх пытанняў, як выкарыстанне энергіі марскіх прыліваў і адліваў або атрыманне яе з арктычнага холаду. Шахавец. Невядомых скарбаў і энергій у прыродзе вельмі многа. Бядуля. // Разм. Электрычны ток. Свая электрастанцыя давала энергію. Гурскі.

2. Дзейная сіла, спалучаная з настойлівасцю ў дасягненні пастаўленай мэты. Усе гэтыя дні Сузан хадзіў вясёлы і ўзрушаны. Ён праявіў нават пэўную энергію і заклапочанасць. Лынькоў. Аса! аса! — дружна крычалі студэнты, пляскаючы ў далоні і захапляючыся хараством і нястрымнай энергіяй дзяўчыны. Дуброўскі. Многа трэба было энергіі і старання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Колас.

•••

Ядзерная (атамная) энергія — унутраная энергія атамнага ядра, якая вылучаецца пры ядзерных рэакцыях.

[Ад грэч. enérgeia — дзеянне, дзейнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асаве́ц1 ’асінавы лес’ (Прышч., Яшкін), асавок ’маладыя асіны на расчышчаным месцы, групкі дрэў сярод поля, каля дарогі’ (Жучкевіч, Топон., 108). Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асобы ’асінавы’ з дапамогай суфіксаў ‑ец, ‑ок. Параўн. тапонім Асінец.

Асаве́ц2 ’ссунутая зямля па беразе, па касагоры’ (Яшкін), Грынблат (Весці АН БССР, 1965, 4) звязвае мясцовыя назвы тыпу Асавец і пад. з дзеясловам соваць (асоўвацца). Частка гэтых назваў звязваецца з аса ’асіна’, што датычыць іншых, то трэба ўлічыць яшчэ ўкр. осовн, осовня, осовна ’схіл гары, павернуты да сонца’ (Марусенка, Полесье, 239), якія, аднак, можна супаставіць з асоння ’тс’. Ст.-рус. осовьць азначае ’звычайная дарога’ (магчыма, але не абавязкова, па яру, па берагу, які асоўваецца, ці ўзгорку); балг. осое, серб.-харв. осој ’ценявы бок’, мак. осој ’вільготнае месца, дзе не грэе сонца’, славен. osoje, osovie ’ценявы бок, халадок’. Паўднёваславянскія словы адлюстроўваюць праслав. корань *soi̯‑, што захаваўся таксама ў выглядзе *sě‑ ў рус. сень, бел. засень. Так ці іначай наўрад ці тут можна выключыць шматразовыя народнаэтымалагічныя змены (параўн. укр. осоння пры сонце, сонечко), у тым ліку сувязі з сонцам, а потым з асоўваннем. Магчыма, што асавец першапачаткова азначала проста ’халадок’, а потым стала выкарыстоўвацца і як назва асінніку, і як назва дарогі, і як назва ценявога боку гары і наогул узгорка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.

1. Развязаўшыся, аддзяліцца (аб вяроўцы, канаце і пад.). // Вызваліцца ад прывязі, стаць непрывязаным. Конь адвязаўся. □ Тыя, якія раней за іншых адвязаліся ад сваіх парашутаў, без усялякай каманды, механічна, пасталі з аўтаматамі на варту. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбавіцца ад каго‑н. дакучлівага, назойлівага або непрыемнага, нежаданага. Рыгору хацелася скарэй адвязацца ад гаспадыні. Гартны. Небяспечны чалавек, — падумаў пан. — ..Ніяк цяпер не адвяжашся ад гэтага д’ябла ў чорнай сутане. Бядуля.

3. перан. Разм. Перастаць дакучаць каму‑н. Адвяжыся, аса-назола! — жартаўліва замахваўся на бабку дзед. Даніленка. [Лаяна:] — Скажу вам яшчэ болей, каб вы ўрэшце адвязаліся ад мяне і не ліплі, як назойлівыя мухі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перавя́з ’нізкі (грыбоў), перавязаныя ў адзін пук’ (Нар. Гом.), пе́равязь ’палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), пере́везь ’перавясла’ (ЛА, 2), сюды ж перавя́зіч ’рушнік, якім перавязваюць дружкоў маладога’ (добр., Мат. Гом.), перавя́зіна ’вянец зруба пад вокнамі і дзвярыма’, перавя́зьмы ’апошнія вянкі зруба’ (Мат. Гом.; ЛА, 4), перавя́зісты ’худы, высокі’ (Сцяшк. Сл.), перэўя́зісты ’тонкі, перацягнуты пасярэдзіне’ (ТС), ’які з шыяпадобнай перацяжкай (пра жука)’ (шальч., Сл. ПЗБ), — да апошняга параўн. польск. przewiąz/przewięz = owad przewięzisty (як пчала, аса, мурашка). Усе да перавя́заць ’перавязаць’ < прасл. *pervęzati, параўн. укр. перевʼязати, рус. перевяза́ть, польск. przewiązać, чэш. převázati, славен. prevézati, серб.-харв. преве́зати, превези́вати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)