апасты́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астачарце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе Старых канонаў рытмы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астабры́днуць ’апрыкраць’ (Сцяшк.). Эмацыянальнае ўтварэнне ад абрыднуць (гл.); параўн. рус. осточертеть, укр. остобісіти (паводле Фасмера, 3, 164 — з выразаў сто чертей, сто бісів) і ўкр. остогидіти, остопранцювати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
осатане́ть сов., разг.
1. (разъяриться) ашале́ць, раз’ю́шыцца, разлю́тавацца;
2. (опротиветь) абры́днуць, абры́даць, апры́краць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ре́дька рэ́дзька, -кі ж.;
◊
надое́сть ху́же го́рькой ре́дьки погов. апры́краць як го́ркая цыбу́ліна; хоць ма́халам гані́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.
Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ная́дна (наядно) ’дакучліва, надрыўна’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, суадносіцца з недаесці, надаядаць ’дакучаць, назаляць’ (гл.), што да есці, яда, параўн. пераядаць душу ’надакучаць’ рус. наядный ’надаедлівы’. Магчыма сувязь з яд ’атрута’, параўн. асабліва балг. яд ’смутак, пакута; злосць’, макед. яд ’тс’, серб. najaduTu ’апрыкраць, раззлаваць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надаку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каму, з інф. і без дап.
Зрабіцца сумным, непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем, перастаць цікавіць каго‑н.; апрыкраць. Ігнасю наогул надакучыў местачковы тлум. Чарнышэвіч. Тамаш прыйшоў позна, калі ўжо ўсім надакучыла чакаць яго. Чорны. Быць толькі сувязной [Валі] надакучыла вельмі хутка. Брыль. Відаць, я моцна надакучыў маці сваімі пытаннямі, бо яна спачатку нахмурылася, а потым перапытала: — Спадабалася, значыць, Зосі лекцыя? Даніленка. / у безас. ужыв. — Не надакучыла яшчэ? — Сагал ціха пакратаў мяне за плячо. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)