апры́краць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н. з-за аднастайнасці.

Апрыкралі дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апры́краць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. апры́краю апры́краем
2-я ас. апры́краеш апры́краеце
3-я ас. апры́крае апры́краюць
Прошлы час
м. апры́краў апры́кралі
ж. апры́крала
н. апры́крала
Дзеепрыслоўе
прош. час апры́краўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апры́краць сов., разг. опроти́веть, опосты́леть, надое́сть, осточерте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апры́краць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Надакучыць з-за аднастайнасці, паўтарэння чаго‑н.; стаць непрыемным, прыкрым, нязносным. Я рад, што змоўклі оды — Апрыкралі яны: Дзе оды, там заўсёды Ёсць месца для маны. Непачаловіч. А тут, на Грабскім хутары, душна, цесна і даўно апрыкрала ўсё. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апасты́лець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным, вельмі надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́дзець, -ею, -ееш, -ее; абры́дзеў, -дзела і абры́д, -дла; зак.

Надакучыць, апрацівець, апрыкраць, прыесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

очерте́ть сов., прост. абры́даць, абры́днуць, апры́краць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опосты́леть сов., разг. абры́дваць, абры́днуць, апры́краць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опроти́веть сов. надаку́чыць; абры́днуць, абры́даць, апры́краць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збры́дзець, ‑ее; пр. збрыдзеў, ‑дзела; зак.

Разм. Апрыкраць, апастылець. — Глядзець ні на што не магу, усё так збрыдзела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)