прыступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., што.

1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.

П. ботам акурак.

2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.

Праціўнік прыступіў да крэпасці.

3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.

П. да будаўніцтва.

П. да сваіх абавязкаў.

|| незак. прыступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́ступ, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаку́рак, ‑рка, м.

Рэшта недакуранай папяросы, цыгары; акурак. У аэравакзале моцна і суха пахла застарэлым махорачным дымам, валяліся недакуркі ля грубкі. М. Стральцоў. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умя́ць, умну́, умне́ш, умне́; умнём, умняце́, умну́ць; умя́ў, умя́ла; умні́; умя́ты; зак., што.

1. у што. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць.

У. акурак у пясок.

2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным або прымяць хадой, яздой.

У. тытунь у люльцы.

У. зямлю гусеніцамі трактара.

3. З’есці многа, прагна (разм.).

У. бохан хлеба.

|| незак. уміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пстрыкаць.

2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утапта́ць, утапчу́, уто́пчаш, уто́пча; утапчы́; утапта́ны; зак., што.

1. Умяць, топчучы нагамі.

У. зямлю.

2. у што. Топчучы, уціснуць.

У. акурак у зямлю.

У. у гразь каго-н. (перан.).

3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (разм.) або прыціснуць, умяць.

У. усе рэчы ў чамадан.

У. сена.

4. перан. Многа з’есці чаго-н. (разм.).

У. талерку кашы.

|| незак. уто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Неда- прэфіксальны комплекс у складзе слоў тыпу недаесці, недасеяць, недаспелы і пад., што надае дзеясловам і вытворным ад іх значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, якасці і г. д., утварыўся аб’яднаннем адмоўя не з прыстаўкай да‑ ў дзеясловах: не дакурыць > недакурыць, параўн. недаку́ракакурак’ (карэл., Нар. словатв.) або ў спалучэнні з прыназоўнікам да, параўн. недарэчны ’неразумны, дзіўны, бесталкова з не да рэчы; пазней пры дапамозе гэтага прыставачнага комплекса ўтвараюцца словы, якія могуць не мець суадносных утварэнняў без не-, параўн. недабача́ць ’дрэнна бачыць’ (Расторг.), недамага́ць ’адчуваць недамаганне’ (Сл. ПЗБ). Утварэнні тыпу недачалаве́к ’непаўнацэнны чалавек’ узніклі, відаць, як калькі з ням. Untermensch ’тс’. Параўн. Махэк₂, 393.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расце́рці, разатру, разатрэш, разатрэ; разатром, разатраце; зак., каго-што.

1. Тручы, размяць, раздрабіць. Базыль кінуў і расцёр нагой акурак. Курто. // Тручы, размяшаць, ператварыць у аднародную або вадкаватую масу. Расцерці яйкі з цукрам. Расцерці сметанковае масла.

2. Размазаць па якой‑н. паверхні. Шурпатай далонню .. [Агей] выцер вочы, расцёр па шчацэ слязу. Галавач. [Пастаялец] заўважыў попел на абрусе. Хацеў пальцам згарнуць, ды расцёр на тканіне. Грамовіч.

3. Зрабіць масаж, уцерці што‑н. Чырвоныя ад холаду ногі .. [Піліп] расцёр і працягнуў да агню. Шчарбатаў. Асцярожна перанёс туды раненага капітана і зрабіў перавязку, расцёр спіртам яго твар і рукі. Шамякін.

4. Разм. Ходзячы, ездзячы, утаптаць, пракласці (дарогу, сцежку і пад.). А хоць і разатруць, пратопчуць дарогу — ненадоўга. Уночы яе ўсё адно закідае, замяце снегам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. Зрабіць выстрал; выстраліць. Сяржант ускінуў угару карабін, умомант прыцэліўся і стрэліў. Чорны. Вартавы ляснуў затворам і стрэліў. Гроднеў. // Разм. Хутка паляцець. Кавалеўскі ўлажыў муштук у левую далонь, стукнуў па ёй правай і акурак стрэліў далёка на падлогу. Чарнышэвіч.

2. перан. Утварыць рэзкі, адрывісты гук, падобны па выстрал. На патэльні гучна стрэліла сала. Асіпенка. // Выкінуць, выштурхнуць з сілай іскры, дым і пад., утварыўшы пры гэтым рэзкія адрывістыя гукі. Электрапеч вохкнула і стрэліла доўгімі іскрамі. Карпаў. // чым. Разм. Утварыць адрывісты прарэзлівы гук, ляснуўшы чым‑н. Стрэліць пугай.

3. безас. Разм. Закалоць (пра адчуванне вострага імгненнага болю). Раптам дзяўчыне стрэліла ў галаву, што яна ад плачу змянілася ў твары. Карпюк. Прыўзняў [Андрэй] рукі — цэлыя, паспрабаваў варухнуць нагамі — божухна! — гэткі боль абпаліў, што ажно ў [галаву] стрэліла. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапта́ць сов.

1. в разн. знач. затопта́ть; (топча, измять, повредить — ещё) истопта́ть;

з. гра́дкі — затопта́ть (истопта́ть) гря́дки;

з. аку́рак — затопта́ть оку́рок;

2. (топча, вдавить, вмять во что-л.) затопта́ть, втопта́ть;

вяро́ўку ~та́лі ў гразь — верёвку затопта́ли (втопта́ли) в грязь;

3. разг. (загрязнить следами ног) затопта́ть, истопта́ть, заша́ркать;

з. падло́гу бру́днымі бо́тамі — затопта́ть (истопта́ть, заша́ркать) пол гря́зными сапога́ми;

4. прост. (засунуть, втиснуть куда-л.) запиха́ть;

з. адзе́жу ў ку́фар — запиха́ть оде́жду в сунду́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)