угарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.

1. што і чаго. Аддзяліць агароджай у сваю карысць.

У. пожні.

2. што. Акружыць агароджай.

У. двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад акружыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́джаны

‘да асадзіць3 - акружыць

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аса́джаны аса́джаная аса́джанае аса́джаныя
Р. аса́джанага аса́джанай
аса́джанае
аса́джанага аса́джаных
Д. аса́джанаму аса́джанай аса́джанаму аса́джаным
В. аса́джаны (неадуш.)
аса́джанага (адуш.)
аса́джаную аса́джанае аса́джаныя (неадуш.)
аса́джаных (адуш.)
Т. аса́джаным аса́джанай
аса́джанаю
аса́джаным аса́джанымі
М. аса́джаным аса́джанай аса́джаным аса́джаных

Кароткая форма: аса́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абкружы́ць, -ружу́, -ру́жыш, -ру́жыць; -ру́жаны; зак., каго-што.

Тое, што і акружыць.

А. увагай і клопатамі хворага.

|| незак. абкружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абкружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аслані́ць, асланю, аслоніш, аслоніць; зак., каго-што.

Разм. Ахінуць, акружыць, засланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкружы́ць, ‑кружу, ‑кружыш, ‑кружыць; зак., каго-што.

Тое, што і акружыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачапі́ць, ачаплю́, ачэ́піш, ачэ́піць; ачэ́плены; зак., каго-што.

Акружыць з мэтай аховы або спынення доступу куды-н.

А. плошчу.

|| незак. ачапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ачапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абступі́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ту́піць; зак., каго-што.

Акружыць; ахапіць з усіх бакоў.

Дзеці абступілі казачніка.

Лазняк абступіў возера.

Горад абступілі высокія горы.

|| незак. абступа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акружы́цца, акружуся, акружышся, акружыцца; зак.

Акружыць сябе кім‑, чым‑н.; стварыць сабе кампанію, акружэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заблакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Акружыць з усіх бакоў войскамі; асадзіць. Заблакіраваць варожы гарнізон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)