процістая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; незак., каму-чаму (кніжн.).

1. Супраціўляцца дзеянню чаго-н., захоўваючы ўстойлівае становішча.

П. ветру.

П. чыйму-н. націску (перан.).

2. Быць проціпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьстая́ць, -стаю́, -стаі́ш, -стаі́ць; -стаі́м, -стаіце́, -стая́ць; -сто́й; незак., звычайна каму-чаму.

1. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго-н.

С. ветру.

2. Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне.

С. націску ворага.

3. Быць супрацьпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

С. поглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отлича́ться

1. (выделяться из числа других) вылуча́цца;

2. (быть непохожим на других) адро́знівацца;

3. (характеризоваться) вызнача́цца, адзнача́цца, характарызава́цца;

4. страд. адро́знівацца, распазнава́цца; вылуча́цца, адзнача́цца; см. отлича́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мазы́рка ’бочка для дабра, збожжа’ (браг., Мат. Гом.). Відавочна, ад назвы горада Мазыр. Гэта бочка павінна была чымсьці адрознівацца ад немазырскіх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шля́хціц, ‑а, м.

Гіст. Польскі дробнапамесны дваранін. Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка. Колас. Зямля на Павеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў княжацкі маёнтак. Чарот.

[Польск. szlachcic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выда́тны (БРС, Яруш., Гарэц.), выда́тна ’вельмі добра’. Да даць, даваць, параўн. выдавацца ’вылучацца, адрознівацца’ (КЭС, лаг.), здатны, прыдатны і інш., польск. wydatny, рус. выдающийся. Адносіцца да т. зв. еўрапеізмаў — семантычных калек з узораў тыпу ням. aus‑gezeichnet, франц. ex‑cellent, параўн. Трубачоў, Этимология 1971, 384.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

два, двух, двум, двума́, (аб) двух, м. і н.; дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма́, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 2.

Двойчы д. — чатыры.

Напісаць лічбу д.

Д. сярпы.

Дзве хвіліны.

За аднаго бітага двух нябітых даюць (прыказка).

Бачыць на два аршыны пад зямлёй (разм., часта іран.) — адрознівацца вялікай праніклівасцю.

Ні два і ні паўтара (разм.) — пра што-н. няпэўнае.

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, зразумела, ясна.

|| парадк. другі́, -о́е, -а́я.

Д. год.

Д. па парадку.

Другога мая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак., ад каго-чаго чым.

Разм. Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць каго‑, што‑н. ад іншага (іншых), робяць непадобным на іншых; адрознівацца. [Сцяпан Уласавіч] амаль нічым не розніцца ад іншых дзядзькоў — ні гаспадаркай, ні адзеннем. Мележ. Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа. «Полымя». Сучасны варыянт песні «Ой, рэчанька, рэчанька» таксама розніцца ад змешчанага ў пятым томе «Люду беларускага». Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасто́йнасць, ‑і, ж.

1. Незалежнасць, свабода ад чыйго‑н. уплыву, прымусу. Палітычная самастойнасць дзяржавы. □ На палях бітваў вырашаўся лёс сацыялістычных заваёў і дзяржаўнай самастойнасць народаў СССР. «Звязда». // Уласцівасць адрознівацца, вылучацца сваімі асаблівасцямі. Мінскі інтэр’ер ужо набыў права мастацкай самастойнасці. «Маладосць».

2. Уласцівасць і стан самастойнага. Развіццё самастойнасць і ініцыятывы навучэнцаў. □ Трымаўся.. [Янка] заўсёды як дарослы, і самастойнасць гэтая ішла да яго грубаватага сур’ёзнага твару, бліскучых вачэй і крыху сутулай постаці. Чарнышэвіч. // Сур’ёзнасць у паводзінах, адносінах да справы. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік. Маруся бясконца смяецца. Дзесяты клас канчае, а ніякай самастойнасці. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)