непадзе́льны, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі.

Непадзельныя словазлучэнні.

2. Які не падлягае падзелу, знаходзіцца ў агульным валоданні.

Н. фонд.

3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны.

Непадзельная ўлада.

4. У матэматыцы: які не дзеліцца без астачы.

Н. лік.

|| наз. непадзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магілы. Магільны камень. Магільны насып.

2. Такі, як у магіле. Магільны холад. // Абсалютны, поўны (аб цішыні, спакоі). Магільная цішыня была ў Чыкілевічавай хаце, калі старшыня сельсавета агалошваў.. грозную рэвалюцыю. Колас.

3. Глухі, нізкі; замагільны (пра голас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слых, -у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.

Органы слыху.

2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.

Абсалютны с.

Падбіраць музыку на слых.

3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.

Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Слыхавыя органы.

С. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́глы, -ая, -ае.

1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.

К. мячык.

К. стол.

2. Поўны, абсалютны (разм.).

Круглая сірата.

К. выдатнік.

3. Вылічаны без дробавых адзінак.

Круглыя лічбы.

4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

|| памянш.-ласк. кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).

|| наз. круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае форму круга, шара, кола, цыліндра або падобны да іх па форме. Круглае бервяно. Круглы стол. Круглы мячык. □ Над табою месяц круглы У ясным небе ціха плыў. Колас. // Тоўсты, сыты, поўны (пра чалавека, яго фігуру, твар). Шарсцяны світэр шчыльна аблягаў поўныя грудзі і круглыя плечы. Мележ.

2. У спалучэнні са словамі «год», «дзень», «суткі» абазначае: увесь, цэлы. Волеччын голас, калі яна паганяла каня, чуўся па полі круглы дзень. Чорны. Брыгады гэтыя працуюць круглыя суткі. Кулакоўскі.

3. Разм. Поўны, абсалютны. Круглы выдатны. Круглая сірата. // У спалучэнні са словам «дурань» абазначае: абсалютны, закончаны. Толькі круглы дурань, хіба, прачытаўшы гэты ліст, не ведаў бы, што рабіць. Самуйлёнак.

•••

Круглыя лічбы гл. лічба.

Круглыя дужкі гл. дужка.

За круглым сталом гл. стол.

Круглая сума гл. сума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нуль (род. нуля́) м., в разн. знач. ноль, нуль;

абсалю́тны н. — абсолю́тный ноль;

зве́сці да нуля́ — свести́ к нулю́;

н. ува́гі — ноль внима́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полне́йший са́мы по́ўны; (абсолютный) абсалю́тны; (сплошной) суцэ́льны; (ужасный) страшэ́нны;

в ко́мнате полне́йший беспоря́док у пако́і страшэ́нны беспара́дак (страшэ́ннае бязла́ддзе);

полне́йшая бессмы́слица абсалю́тная бяссэ́нсіца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чэмпіён, ‑а, м.

Званне пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. Чэмпіён свету. □ Павел любіў спорт. Але яшчэ больш любіў фізіку, а чэмпіёнам не зрабіўся толькі таму, што не хапіла часу для трэніровак. Шыцік. [Марына Паўлаўна:] — Ігар заняў першае месца па Саюзу па плаванню. Чэмпіён... Як я рада. Васілевіч.

•••

Абсалютны чэмпіён — спартсмен, які атрымаў найбольшую колькасць ачкоў у спаборніцтвах.

[Англ. — champion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нуль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Лічбавы знак «0», які абазначае адсутнасць велічыні (дабаўлены справа ад лічбы ўдзесяцярае яе).

2. Умоўная велічыня, адносна якой вызначаецца тэмпература чаго-н.

Дзесяць градусаў ніжэй за нуль.

3. перан. Пра нязначнага, нікчэмнага чалавека (разм.).

У навуцы гэты чалавек н.

Абсалютны нуль — самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 -273,15 °С).

Звесці да нуля — пазбавіць усякага сэнсу, значэння.

Нуль увагі на каго-што (разм.) — ніякай увагі.

Пачаць з нуля (разм.) — без папярэдняй падрыхтоўкі.

Стрыгчы пад нуль (разм.) — стрыгчы нагала.

|| прым. нулявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слых (род. слы́ху) м. слух;

абсалю́тны с. — абсолю́тный слух;

на с. — на слух;

ні слы́ху ні ды́ху — ни слу́ху ни ду́ху;

ператвары́цца ў с. — обрати́ться в слух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)