абсалю́тны, -ая, -ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем.

Абсалютныя і адносныя паказчыкі.

А. чэмпіён (спартсмен-пераможац у мнагабор’і).

2. Поўны, канчатковы.

А. спакой.

Абсалютная большасць (пераважная большасць). Абсалютная манархія (самадзяржаўе). А. слых (слых, які дакладна вызначае вышыню любога тону). Абсалютна (прысл.) правільна.

Абсалютны нуль — самая нізкая тэмпература (-273,15 °С).

Абсалютны нуль — пра нікчэмнага, зусім бескарыснага ў якой-н. справе чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсалю́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абсалю́тны абсалю́тная абсалю́тнае абсалю́тныя
Р. абсалю́тнага абсалю́тнай
абсалю́тнае
абсалю́тнага абсалю́тных
Д. абсалю́тнаму абсалю́тнай абсалю́тнаму абсалю́тным
В. абсалю́тны (неадуш.)
абсалю́тнага (адуш.)
абсалю́тную абсалю́тнае абсалю́тныя (неадуш.)
абсалю́тных (адуш.)
Т. абсалю́тным абсалю́тнай
абсалю́тнаю
абсалю́тным абсалю́тнымі
М. абсалю́тным абсалю́тнай абсалю́тным абсалю́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абсалю́тны абсолю́тный; (полный — ещё) соверше́нный, полне́йший;

а. спако́й — абсолю́тный (полне́йший) поко́й;

~нае падабе́нства — абсолю́тное (соверше́нное) схо́дство;

~ная велічыня́ — абсолю́тная величина́;

~ная і́сціна — абсолю́тная и́стина;

~ная мана́рхія — абсолю́тная мона́рхия;

~ная тэмперату́ра — абсолю́тная температу́ра;

а. нуль — абсолю́тный нуль;

а. слых — абсолю́тный слух;

а. чэмпіён — абсолю́тный чемпио́н;

~ная рэ́нта — абсолю́тная ре́нта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсалю́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго‑н., пераважна. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць.

2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.

•••

Абсалютная велічыня гл. велічыня.

Абсалютная ісціна гл. ісціна.

Абсалютная манархія гл. манархія.

Абсалютная рэнта гл. рэнта.

Абсалютная тэмпература гл. тэмпература.

Абсалютны нуль гл. нуль.

Абсалютны слых гл. слых.

Абсалютны чэмпіён гл. чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абсалю́тны (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з ням. absolut на пачатку XIX ст. — Шанскі, 1, А, 20–21.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безадно́сны, -ая, -ае.

Які захоўвае сваё значэнне пры любых умовах; нязменны, абсалютны.

|| наз. безадно́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэмпіён м. чемпио́н;

абсалю́тны ч. — абсолю́тный чемпио́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безадно́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ацэньваецца, разглядаецца незалежна ад якіх‑н. умоў; абсалютны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсолю́тный абсалю́тны; (совершенный, полный) по́ўны; (окончательный) канчатко́вы;

абсолю́тная величина́ мат. абсалю́тная велічыня́;

абсолю́тная и́стина филос. абсалю́тная і́сціна;

абсолю́тная мона́рхия полит. абсалю́тная мана́рхія;

абсолю́тная приба́вочная сто́имость эк. абсалю́тная прыба́вачная ва́ртасць;

абсолю́тная тишина́ абсалю́тная (по́ўная) цішыня́;

абсолю́тное большинство́ абсалю́тная бо́льшасць;

абсолю́тный нуль физ. абсалю́тны нуль;

абсолю́тный слух муз. абсалю́тны слых;

абсолю́тный чемпио́н спорт. абсалю́тны чэмпіён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кічу́к ’начынены мясам страўнік’ (Вешт., ТС). Абсалютны сінонім да кіндзюк (гл.). Калі лічыць гэтыя словы аднаго паходжання, цяжка вытлумачыць фанетычныя змены (кін‑ дзюк > *кідзюк > *кіцюк > *кічук). Трэба памятаць, што дакладная цюркская крыніца для кіндзюк таксама адсутнічае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)