шкума́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Абрывак, абрэзак; асобная частка (тканіны, адзення, скуры і пад.). Максім Ус адной рукою адцягнуў.. [Івана] за свіран, перавязаў рану шкуматом кужэльнай кашулі. Грахоўскі. Да самай ночы, грызучыся між сабой, .. [шкуру] цягалі, рвалі на шкуматы сабакі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласку́т, ‑а, М ‑куце, м.

Абрэзак, абрывак (тканіны, скуры і пад.). Ласкут паперы. // зб. Спец. Кавалкі тканіны стандартнай шырыні і малой даўжыні як адыходы вытворчасці. Мерны ласкут. // толькі мн. (ласкуты́, ‑оў). Абрыўкі чаго‑н., лахманы. На крылах [ветрака] трапяталі пад ветрам шырокія ласкуты палатна. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ашву́рак, ошву́рок ’кароткая вяровачка’ (КСТ). Відаць, ад шворкаабрывак вяроўкі’ з пераходам о > у пад націскам у выніку лабіялізацыі; не выключана таксама магчымасць з *о‑швырок (ад швыраць ’кідаць’, параўн. рус. ошвырок ’асколак, кусок палена’) і тыповым для гэтай зоны пераходам ы > у пасля зубных пад націскам (кобула, ву вы’ і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑ро©югіькь аналагічнае па утварэнню *motovorzbk ’матузоў, параўн. гродз. матарзакабрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъабрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касмы́ль, ‑я, м.

Разм. Скудлачаная пасма валасоў. Міхась.. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі. Якімовіч. Мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. // Пук, шматок (сена, ваты і пад.). Карней Адамавіч на пальчыках падышоў да другой сцяны, выдраў з паза касмыль моху. Жычка. // перан. Клубок, шматок, абрывак (хмары, туману і пад.). [Туман] кудзеліўся яшчэ невялікімі касмылямі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руб ’вузкі край або вузкі бок якога-небудзь прадмета’ (ТСБМ), ’кант, брыж, край’, ’зарубка, выступ’, ’шво, рубец’ (ТС), рубова́ты ’зубчаты, з выступамі’ (ТС), ст.-бел. рубъабрывак тканіны’, ’хустка’, ’вопратка’, ’рыззё’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. руб ’рубец’, рус. дыял. руб ’грубае адзенне, лахманы’, польск. rąb ’рубец’, ręby ’кант, край, левы бок тканіны’, в.-луж. rub ’удар; кавалак палатна; палатняная хустка’, в.-луж., н.-луж. rub ’грубая тканіна, саван, адзенне’, чэш. rub ’адваротны, левы бок’, славен. rȏb ’тс’, серб.-харв. ру̑б ’край; кант; рубец (на сукенцы)’, балг. ръб ’рубец (на вопратцы)’. Стараж.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны’. Прасл. *rǫbъ, як і *rǫbiti ’сячы’, з і.-е. *remb‑/*romb‑/*romb‑ ’сячы; рабіць зарубку, насечку, рубец, шрам’. Роднаснае да літ. rum̃bas ’рубец, шрам’, лат. rùobs ’зарубка, насечка’ (Фасмер, 3, 510; Глухак, 532; Брукнер, 455; Чарных, 2, 125). Далей збліжаюць са ст.-в.-ням. rant(t) ’край шчыта’, ст.-ісл. rond ’край, рабро, край шчыта’, с.-в.-ням. ranft ’рамка, край’ (Траўтман, 236; Мюленбах-Эндзелін, 3, 557; Торп, 339; Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́пач ‘мера льну, роўная 2–4 жменям’ (карэліц., пін., Сл. ПЗБ; івац., Нар. сл.; пін., лун., Шатал.; Мат. Гом.), ‘жменя (пасма) ільну’ (каліна, Сл. ПЗБ; Шатал.), страпа́ч ‘тс’ (івац., Жыв. сл.), стрэпка́ч ‘трапкач’, мн. л. ‘махры’ (ТС), стрэ́пкі ‘ніткі, пакінутыя на канцы палатна пры датыканні’ (ТС), ‘ніткі, якія адрэзаны пасля ткання палатна’ (Мат. Гом.), стры́пач ‘2–3 жмені льну (Уладз.), ‘валокны льну пасля апрацоўкі на церніцы; жменя валокнаў для апрацоўкі трапаннем’ (пін., Ск. нар. мовы; Сл. Брэс.), стря́пка ‘вузенькі ручнік для рук’ (кам., ЖНС), стра́пнэк ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), страпа́ць ‘ачысціць трапаннем’ (Нас.). Укр. страпа́ча ‘кудлаты хмызняк’, стряпкі́ ‘махры, лахмоцце’, польск. strzęp ‘акравак, абрывак’, strzępki ‘махры на тканіне’, чэш. střapec ‘махры; кітка’, славац. strapec ‘махры; гронка (вінаграду)’. Паводле Борыся (584), ад прасл. дыял. *(s)trępiti ‘торгаць, рабіць махры’, варыянта з насавым да прасл. *trepati (гл. трапаць); параўн. трапкач; гл. яшчэ Варбат, Этимология–1985, 24–27; ЕСУМ, 5, 433.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аске́пак, аскёпак ’асколак, шчэпка, трэска’. Параўн. яшчэ атськёпык ’адшчэпак’ (Бяльк.). Рус. дыял. паўдн. оскепок ’аскепак’, укр. оскипище ’ручка грабляў’. Ст.-рус. оскѣпъ ’кап’ё’. Паводле значэння, рускае і беларускае словы тлумачацца як суфіксальныя ўтварэнні ад дзеяслова, засведчанага ў Даля: оскепать ’ашчэпяць’; параўн. абрывак, адломак. Іншае магчымае тлумачэнне: памяншальнае ад аскеп (ст.-рус. оскѣпъ) семантычна менш верагодна. Дзеяслоў оскѣпати (> назоўнік оскѣпъ) утвораны ад дзеяслова скѣпати > скяпаць (гл.). Захаванне ў націскным складзе ў бел. аскепак е (пры пераходзе яго ў ё ў некаторых магілёўскіх гаворках) можна лічыць як сведчанне ў карысць гіпотэзы Якабсона (IJSLP, 1/2, 270) пра тое, што ск захоўвалася тут перад оі, з якога ўтварыўся ѣ. Аскепак і шчэпка словы аднакарэнныя. Малаверагодная думка Даля (IV, 195), падтрыманая Когенам (Запіскі, 1, 236–237) і Сцяцком (Нар. 27), пра роднаснасць аскепак і скіба ’луста’, якое запазычана праз польскую з нямецкай мовы. Семантычна скіба, скібка не ўжываюцца, калі справа ідзе пра дрэва, фанетычна кепска тлумачыцца б і не найлепшым чынам і. Гл. скіба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)