аблупе́жыць

аблупіць, абдзерці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аблупе́жу аблупе́жым
2-я ас. аблупе́жыш аблупе́жыце
3-я ас. аблупе́жыць аблупе́жаць
Прошлы час
м. аблупе́жыў аблупе́жылі
ж. аблупе́жыла
н. аблупе́жыла
Загадны лад
2-я ас. аблупе́ж аблупе́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час аблупе́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нааблу́пліваць сов. (во множестве) облупи́ть; ободра́ть; см. аблупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пааблу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Аблупіць, абадраць усё, многае. Пааблупліваць абоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблу́плены облу́пленный; обо́дранный; см. аблупі́ць;

ве́даць як ~нага — знать как облу́пленного

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Аблупіць, злупіць да канца. Далупіць зайца. Далупіць печаную бульбіну.

2. Разм. Дарваць, канчаткова парваць. Далупіў вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш.-ласк. да ліпа ​1; маладая ліпа. [Месяц] стуліўся за кучаравую пахучую ліпку. Крапіва.

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку гл. абадраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблу́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аблупіць.

2. у знач. прым. Без верхняга слоя, без покрыва, аблезлы. Сашка заўсёды насіў з сабою гармонік: старэнькі, аблуплены, хрыпаты. Пянкрат.

•••

Ведаць як аблупленага гл. ведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облупи́ть сов., прост.

1. (очистить от коры и т. п.) аблупі́ць, мног. пааблу́пліваць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць;

2. перен. (обобрать кого-л.) абабра́ць, мног. паабіра́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абадра́ць, абдзяру, абдзярэш, абдзярэ; абдзяром, абдзераце; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, з усёй паверхні чаго‑н. верхні слой, пакрыццё і пад.; абдзерці. Абадраць кару. □ Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. // Падрапаць руку, твар і пад. Драпануў Вараны ў кусты направа, абадраў аб каравы пень на баку скуру і залапатаў капытамі ўніз, к рэчцы. Чорны.

2. перан. Разм. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абадраць (абдзерці, абабраць, аблупіць) як ліпку — адабраць усё начыста, аграбіць. Айда, мурзатыя, на працу! Што? Яны нас хутка абдзяруць, як ліпку! Лынькоў.

Абадраць як сідараву казу — абадраць, абабраць поўнасцю, цалкам. А Мікіцёнак учора каня купіў у Даўгінаве, але кульгавы, падла, і Мікіцёнак усунуў сорак рублёў цыгану, чорту лысаму. Абадралі як сідараву казу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обо́драть сов.

1. (снять кору, оболочку, кожу — со всех сторон) аблупі́ць, мног. пааблу́пліваць, абадра́ць, абдзе́рці, мног. паабдзіра́ць; (снять, удалить, сдирая) садра́ць, здзе́рці, мног. паздзіра́ць, злупі́ць;

2. (очистить зерно) пашатрава́ць, сшатрава́ць;

3. (обтрепать) абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, абшарпа́ць;

4. (обобрать, ограбить) разг. абадра́ць, мног. паабдзіра́ць;

обо́драть как ли́пку абадра́ць як лі́пку; см. обдира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)