Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́рка ’казяўка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Да казурка (у > о пад уплывам наступнага у). Суфіксацыя на ‑урка (параўн. пячурка) (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аблаву́хі, аблаухі ’з вялікімі вушамі’ (БРС, Нас., Шат., Янк., Бір. дыс., Бяльк., Мат. Гродз.), рус. облоухий да obьlъ (рус. облый ’вялікі, круглы’ і інш.) і ухо ’вуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлю́ка ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы козл‑, гл. казёл1, або пераробка аднаго з некалькіх тэрмінаў-дэрыватаў ад каза, казёл для сажня. Гл. каза, казёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́свіско, пасвыско, пасовыско ’паша. выган’ (петрык., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ, Шатал.). З польск. pastwisko ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 424). Лексема пасовыско — кантамініраваная (параўн. укр. пасовище ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасме́тнік, нараўл. посмітнік ’сметнік’ (Мат. Гом.). З укр. мовы, дзе пбсміт ’смецце’, далей утварэнне ішло паводле сметнік (гл.). З укр. мовы, відаць, і польск. устарэлае pośmiat ’смецце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастанаві́ць ’пабудаваць’ (жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем стан (< stanъ) ’будынак, дом’, паставіць ’будаваць’ (гл.). Больш падрабязна пра стан гл. Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 166–169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плашані́ска (плашані́ско) ’непаслухмяны’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да плахі́ (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ěn‑ (як і слухм‑ян‑ы) + isk‑o. Параўн. плашэй ’горш’ (карм., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́льнік ’пранік’ (маг., Крачк.; лун., Шатал.), ’качалка (з зубамі) для бялізны’ (жытк., Мат. Гом.). Рус., укр. пральник, польск. pralnik ’тс’. Да праць (Фасмер, 3, 353). Параўн. пранік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’ (Сцяшк. Сл.), ‘ніткі, якія адрэзаны пасля ткання палатна’ (Мат. Гом.), ‘адходы пры часанні льну’ (Сцяшк. Сл.). Да трапаць, гл. таксама страпкі, стрэпач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)