Вінарка ’бутэлька для віна’ (КТС) утворана ад лексемы віна́рня ’вінны пограб’; ’вінная крама’. Суф. ‑ка той самы, што і ў лексем бутэлька (гл.), мане́рка ’біклага’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нічаге́за (нічогеза) ’злая жанчына’: Той то вельмі добрэзный, а вона нічогеза (ТС). Ад нічогі ’дрэнны, злы’, экспрэсіўны суфікс ‑еза, параўн. малёнезя ’немаўля’ (Карскі 2–3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мату́н ’манюка, хлуслівы чалавек’ (Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ). Рус. моту́н ’мот; бясчэсны, непастаянны, безалаберны’. Да матаць (гл.). Суфікс той жа, што і ў муцю́н (< муці́ць ’хлусіць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ксатой, хто вечна дзьмецца (на каго-н.)’ (Касп.). Відавочна, запазычанне з літ. dùksas ’уздых, стогн’, dūksáuti ’ўздыхаць’ (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляць ’пяць’ (Чуд.). У выніку ’другаснага” Г-эпентэтыкум з паяць, у якім nu‑ замест [п?]. Параўн. у той жа гаворцы: спаяць ’спяць’, кпляі}ь ’кпяць, жартуюць’ (тамсама).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстава́катой, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́ць ’стаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сураджа́ць ’збіраць, рыхтаваць (у дарогу)’ (віц., Рам.; Нар. Гом., Ян.), суріджа́ць ’тс’ (Бяльк.), сураджа́нніктой, хто збірае, рыхтуе’, сураджа́цца ’збірацца, рыхтавацца’ (Гарэц.). Да рад, радзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціла́ха, сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Кіс.). Відаць, да -сцілаць, паколькі расліна сцелецца па зямлі, параўн. назву той жа расліны ўкр. лежа́чка (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўстагры́бытой, у каго тоўстыя вусны’ (арш., ЛА, 3). Да тоўсты (гл.) і грыбы́ ’губы’ (гл. грыб, губа), параўн. грыба́ты ’таўстагубы’ (віц., бялын., шкл., ЛА, 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́шчо1 ’і да таго падобнае’: овады да тошчо нападае (ТС). З укр. то́що ’тс’ — сцягненая форма выразу са значэннем ’тое, што і…’, гл. той, шчо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)