на́крыўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Тое, чым накрыта зверху што‑н. Накрыўка каструлі. Накрыўка люка. □ Трошкі ўзбоч ад фабрыкі мясціўся старэнькі цвікавы завод. Яго можна было адрозніць па жалезнай з накрыўкай трубе. Сабаленка. Вогнішча абстаўлена чыгункамі, варэйкамі і кацялкамі, у якіх булькоча і, прыўзнімаючы накрыўкі, пускае пару страва. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патра́ва, ‑ы, ж.

1. Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў і пад. жывёлай. [Павал:] — Вы думаеце, калі я не ўспеў прыбраць усяго свайго аўса, калі я трохі запазніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!? Чорны.

2. Абл. Страва, яда. Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрыдэ́ль ‘скрыль’, памянш. скрыдэ́лек, скрыдэ́лак (беласт., ашм., гродз., Сл. ПЗБ), скры́длікістрава з цёртай бульбы’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, скрыдле́ўе ‘скібы змёрзлай зямлі’ (віц., Хрэст. дыял.). Кантамінацыя скрыль і скрыдла, скрыдля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смако́цыя ‘смаката, вельмі смачная страва’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Пераўтварэнне смако́цце, смака́та, вытворных ад смак (гл.), пад уплывам запазычаных слоў з суф. ‑цыj‑а тыпу акупацыя, экзекуцыя або непасрэднае ўтварэнне ад смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суп, ‑у; мн. супы, ‑оў; м.

Вадкая страва — адвар (з мяса, рыбы і пад.) з дабаўленнем гародніны, круп і пад. З вялізнага чыгуна жанчына конаўкай чэрпала суп і налівала ва ўсё, хто што падстаўляў. Федасеенка. З апетытам [Валік] з’еў міску рысавага супу і папрасіў малака. Жычка.

•••

Слізісты суп — працёрты суп з ячных, рысавых, аўсяных круп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́мус, ‑у, м.

1. Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль. [Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее. Чорны.

2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус. // Пра што‑н. вельмі смачнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сала́та ’аднагадовая агародная расліна’, ’страва з лісцяў гэтай расліны’, ’халодная страва з парэзанай сырой або варанай гародніны, часам мяса, рыбы і пад., палітых якім-небудзь соусам’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Кіс., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). З польск. sałata ’тс’ (Кюнэ, Poln., 95), якое з італ. insalata, salata ’пасоленая гародніна’ ад італ. salare ’саліць’; у аснове ляжыць лац. sal ’соль’; гл. Голуб-Ліер, 430. Ст.-бел. салата (XVII ст.) узыходзіць да ст.-польск. salata (Булыка, Лекс. запазыч., 151). Варыянт сала́т з рус. сала́т, аб якім гл. Фасмер, 3, 549.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяля́нка1 ’ідылія, пастараль’ (Некр. і Байк.). Запазычаю з польск. sielanka ’від паэтычнага твора, які ідэалізуе жыццё пастухоў і пастушак’, ’сялянскі побыт’, ідэнтычнага sielanka ’сельская жыхарка’ (гл. селянін), што паводле Брукнера (491), у сваю чаргу, запазычана з усходнеславянскіх моў. Калькуе лац. bucolica ’песні пастухоў’, pastoralis ’пастухоўскі’.

Сяля́нка2 (селя́нка) ’страва са смятаны, зваранай з маслам, у якую крышаць падсохлы сыр’ (кобр., Шн. 3). Параўн. рус. селя́нка ’гарачая поліўка’, польск. sielanka ’від яешні са смятанай’. Магчыма, у выніку семантычнай кандэнсацыі *сялянская страва; паводле Фасмера (3, 598), першапачаткова ’сялянская ежа’, гл. селянін, сяляне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мні́хистрава з падсалоджанага малака і пакрышанай булкі (пшанічных каржоў)’ (слонім., Жыв. сл.), мні́шкі, мны́шкі ’сырнікі, запечаныя ў макотры’ (Растарг.). Укр. мни́шки ’звараныя сырнікі’. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ixъ гл. Слаўскі, SP, 11, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугаля́нкастрава, прыгатаваная з аўсянай мукі на кіслай рошчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, ад пу́гаць ’сёрбаць’ (гл.), варыянт ногаць ’тс’ (ашм., Стан.), ці іранічнае ўтварэнне ад нагуляны (ад гуляць) з фанетычнай зменай па- > пу‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)