Аканава́ць ’абяцаць, намеціць (= мець намер)’ (Касп.), магчыма, праславянскі архаізм. Тады да прасл. kaniti: серб.-харв. ка́нити ’мець намер’, балг. каня, макед. кани ’тс’. Параўн. яшчэ балг. каня ’запрашаць, прапанаваць’ макед. кани ’тс’ (Мартынаў, SlW, 62). Бернекер (1, 561) супастаўляе з лац. cōnor ’мець намер, намагацца’. Супраць Вальдэ-Гофман, 1, 262. Параўн. таксама Покарны, 564. Скок (2, 34) звязвае з прасл. konati, konъ (гл. канец). Неверагодна. Гл. канькаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́, алі ’але, так, толькі’ (Нас., Бяльк.) (гл. алі), укр. але, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а (гл.) і ле (гл.). Параўн. ст.-польск. le ’толькі’, чэш. le ’але, і’, серб.-харв. ље̏ ’толькі, але’ (RHSJ, VI, 234–235). Апошняе, магчыма, яшчэ балта-славянскае: лат. ‑le. Параўн. Траўтман, 153; Мюленбах-Эндзелін, 2, 443; Слаўскі, 1, 24; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 2. Параўн. алі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жале́зы ’пастка’ (докш., Янк. Мат., 138). Рус. смал., калін., наўг., пецярб., калуж., валаг. желе́зо, желе́зы ’тс’, самар., калуж. ’кайданы’, польск. żelaza ’пастка’, чэш. železa, славац. železo ’пастка, кайданы’, серб.-харв. жѐлеза ’пастка’, славен. želę́za, балг. железа ’кайданы’. Ст.-слав., ст.-рус. желѣза ’кайданы’. Параўн. с.-в.-ням. îzen ’кайданы, ланцугі’. Улічваючы тэматычную прыналежнасць і пашырэнне значэння, магчыма, яшчэ праславянскае пераасэнсаванне, хаця не выключана і пазнейшае семантычнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жані́ло ’жаніх’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Рус. прыбалт. женила, кастр., маск., калуж. жениха́ло, укр. жени́ло, чэш. ženil ’тс’. Улічваючы наяўнасць зах.-слав. паралелі, магчыма, прасл. аддзеяслоўны агентыўны назоўнік на ‑lo, ‑l (Слаўскі, Sł. prasłow., 103–104). Аднак не выключана і новае экспрэсіўнае ўтварэнне (Карскі 2–3, 25; Сузановіч, Имена существительные с суффиксом ‑л(о) и их производные в русском языке, канд. дыс., 1973, дадатак, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жані́ць. Рус. жени́ть, укр. жени́ти, польск. żenić, чэш. ženiti, славац. ženiť, в.-луж. ženić, н.-луж. žéniś, славен. žéniti, серб.-харв. жѐнити, балг. жѐня, макед. жени. Ст.-слав. женити, ст.-рус. женити. Прасл. адыменны дзеяслоў з суфіксам *‑i‑ti ад асновы *ženь (Мейе, Общеслав., 192); параўн. н.-луж. žeń ’жаніцьба’. Магчыма і суаднясенне з *žena ’жанчына, жонка’ (Шанскі, 1, Ж, 284). Гл. жо́нка, жанчы́на.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўця́к1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвірак ’від глебы’).

*Жаўця́к2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́таўка ’заправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́ ’заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за‑ ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захля́нуць ’пахудзець’ (Касп.). Рус. варонеж., зах.-бранск., дан. захля́ть ’стаць хваравітым, спакутаваны, укр. захля́нути, захля́ти ’аслабець, пахудзець’, польск. дыял. zachlać ’аслабець ад п’янства’ (параўн. chlać ’піць (гарэлку)’), zachłysnąć się і да т. п., гл. захлынацца. Паколькі хлынуць і хлянуць блізказначныя, звязаныя праз значэнне ’цячы’ («хлянула кроў з носа», Нас.), магчыма, ’аслабець’ не толькі ад п’янства, але і ад крывацёку і г. д. Няясна. Гл. хлянуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зброй ’свавольнік’ (Нас.). Параўн. брой, бройка ’тс’ (Нас.); гл. броіць ’сваволіць’, адкуль з прэфіксам зброіць. Прасл. корань *broj‑ ітэратыў да briti (гл. брыць) ’рэзаць’. Магчыма, аднак, што ў зброй адлюстравалася уздзеянне (кантамінацыя) слоў з тым самым значэннем зброд (гл.) і збой (ст.-рус. XV ст. събои ’разбойнік’, укр. збій, польск. zbój ’разбойнік’, чэш., славац. zboj ’разбой’, бел. збойца ’разбойнік’ (Нас.), дзе корань бой, біць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачы́на1 ’вясло’ (бых., ветк., чэрык., Мат. Маг., Мат. Гом.). Да апачына (гл.).

Пачы́на2магчыма, і пачын паводле ілюстратыўнага матэрыялу: Насек на лугу 30 пачынаў лазы) ’вязка лазы’ (добр., Мат. Гом.). Рус. почи‑н‑ок ’расчыстка лесу’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑n‑ ад асновы *kei‑, а не ад *ken‑, з якой народная этымалогія звязвае лексему починок (Аткупшчыкоў, Из истории, 141, 157 і 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)