Гмах ’вялікі будынак’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове. Параўн. кгмахъ, гмахъ, дмахъ (з XVI ст.) ’будынак, пакой’ (гл. Булыка, Запазыч.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. gmach ’вялікі будынак’, таксама ’кватэра’ (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. gemach). Гл. Слаўскі, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грунт 1 ’грунт’ (БРС). Ст.-бел. кгрунтъ, грунтъ ’грунт, зямля, аснова, зямельная ўласнасць’ (Булыка, Запазыч., 152). Рус. грунт, укр. грунт. Запазычанне з польск. grunt ’тс’ < ням. Grund. Гл. Фасмер, 1, 464; Шанскі, 1, Г, 184.
Грунт 2 ’галоўна, важна’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. grunt ’тс’ (< ням.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асло́н ’прадаўгаватая пераносная лаўка’ (Нікольскі, Происхожд., 237). Утворана ва ўсходнеславянскіх мовах (рус. дыял. ослон, укр. ослін) паводле прыметы ’тое, да чаго можна прыхіліцца’ (блізкія формы зафіксаваны ў серб.-харв. і мак. ослон падтрымка, тое, на што можна абаперціся’). Супрун, Бел.-укр., ізал., 68–71. Гл. услон.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байра́м ’магаметанскае свята — Новы год’ (ужо ст.-бел.; Нас. гіст., Гіст. лекс., 140; Булыка, Запазыч.), рус. байра́м (ст.-рус. баграмъ, багримъ, байрамъ), укр. байра́м. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. тур. bayram ’тс’ і г. д. Фасмер, 1, 108; Локач, 16; параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бака́с (БРС, Сцяшк. МГ, Маш., Інстр. II). Рус. бека́с, укр. бе́кас (Грынч.). Першакрыніца — франц. bécasse (ад bec дзюба’). Фасмер, 1, 146, параўн. Шанскі, 1, Б, 83. Бел. форма адлюстроўвае польскае пасрэдніцтва (іначай было б бяка́с). Укр. націск таксама сведчыць аб запазычанні праз польскую мову. Параўн. бэ́кас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбе́с ’дурны’ (Нас., Касп.). Рус. балбе́с. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. казах. bilbes, тур., тат. bilmäs ’ён не ведае’). Бернекер, 40; Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18; Шанскі, 1, Б, 22 (тут удакладненні). Бел. слова, відавочна, запазычана праз пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марнатра́вец, марнатра́ўны ’хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (іўеў., беласт., Сл. ПЗБ), астрав. марнатра́ўніца ’гаспадыня, якая марна траціць прадукты’ (там жа), (перан.) ’гарэза, свавольнік’ (свісл., Сцяшк. Сл.), паўд.-усх. марнатра́ў, малнатра́ў ’марнатравец’, ст.-бел. марнотравца ’растратчык’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. marnotrawca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)