хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахла́пак ’вялікі кавалак чаго-небудзь ядомага (напрыклад, мяса)’ (Мядзв.), охлапок ’абрэзак’ (Клім.), охлапы ’дрэннае мяса, адыходы пры разбіранні тушы’ (КСТ), охляпы ’кускі няякаснага мяса на баках’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.). Польск. ochłapyрэшткі мяса, кавалкі дрэннага мяса’, ’кішкі, зрэзкі мяса’ (з беларускай тэрыторыі і суседніх польскіх, гл. Карл., 3, 382), ochłapek ’тс’ тлумачаць ад chłapać ’жэрці’ (Брукнер, 373), якое разам з chlapać ’біць па чым-небудзь вадкім’, ’хлябтаць’ гукапераймальнага паходжання, гл. Слаўскі, 1, 65; відаць, нельга адрываць ад ахлопак (гл.), параўн. ахлапісты снег і снегавыя ахлопкі (КТС), хлопак ’касмык, шкумат’ у Насовіча; развіццё значэння ад ’мяккі, бясформенны’ да ’слабы, дрэнны’, гл. у хлапаваты ’мяккаснежны і буйнаслаісты’, хлапі́на ’сасновае дрэва з буйнымі і мяккімі слаямі’ (Нас.), параўн. славен. ohlapen ’друзлы, абвіслы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́цце ‘дробныя адкіды, рэшткі чаго-небудзь; драбяза’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг., Сл. ПЗБ, Сержп., ЛА, 3, Касп., Сцяшк.), сме́цье ‘тс’ (ТС), смяццё ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр., Ласт., Растарг., Сл. ПЗБ, Скарбы), сме́цейка ‘самае дрэннае зерне, якое пры веянні кладзецца перад мякінай’ (Шат.), ‘дрэннае, пашкоджанае зерне’ (Сл. Брэс.), сюды ж сме́тнік ‘месца для смецця, звалка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Сл. ПЗБ). Параўн. укр. смі́ття ‘смецце’, рус. сме́тье ‘тс’, ‘мякіна’, польск. śmiecie, в.-луж. smjecie, чэш. smetí, smeť, славац. smet, серб.-харв. сме̑ће, смет, славен. smetjè, smet, балг., макед. смет ‘тс’. Прасл. *sъmetьje, *sъmetь. Ад *sъmesti (гл. месці) з суф. ‑ьjе, ‑ь, першапачаткова nomen actionis; гл. Слаўскі, SP, 1, 85; таксама Фасмер, 3, 687; Махэк₂, 361; Шустар-Шэўц, 1319; Сной₁, 584; Борысь, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акно́, ‑а; мн. вокны, акон, вокнам; н.

1. Праём у сцяне будыніны для святла і паветра. Дом на пяць акон. // Зашклёная рама. Уставіць акно. Разбіць акно. // Падаконнік. Палажыць на акно. Сядзець на акне. // Растуліна ў якім‑н. апараце, машыне. Скідальнае акно ў жняярцы. // перан. Выхад, доступ да чаго‑н. Рэвалюцыя адкрыла нашым людзям акно ў шырокі свет. «Полымя».

2. Рэшткі вадаёма ў балоце, дрыгве; апарына. Дзе-нідзе свінцовымі вокнамі зманліва блішчалі праёмы вады. Ракітны.

3. Разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога.

•••

Венецыянскае акно — вялікае акно, якое складаецца з трох частак (звычайнага акна і двух паўакон па баках).

Глухое акно — акно, зробленае для формы, а не для карыстання.

Італьянскае акно — акно з трох ці чатырох створак.

Чортава акно — глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад. Самуйлёнак. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. ‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх. Чорны. // Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад. // Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад. Шамякін.

3. ‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.

4. ‑у; перан.; чаго. Запас якіх‑н. пачуццяў, якасцей і пад. Зарад энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пянчу́к, пяньчу́к ’пянёк, рэшткі камля ссечанага ці зламанага бурай дрэва; адно дрэва’ (ТСБМ, Нас.), пеньчучо́к ’аб’едзенае шкоднікамі сцябло бульбы’ (пух., Сл. ПЗБ). Утворана ад пень (гл.) пры дапамозе складанага інавацыйнага суфікса ‑чук, які ўзнік шляхам спалучэння суфіксальнага або каранёвага элемента ‑ч‑ (параўн. свіння > свінчо́ ’парася, парсючок’, дзеўка > дзяўчо́, плячо́ і пад.) і суфікса ‑ук, што, магчыма, звязана з пераходам назоўнікаў н. р. у м. р. пад уплывам балтыйскіх моў, дзе н. р. адсутнічае, параўн. адпаведныя дыялектныя формы дзяўчук, плячук (Грынавяцкене і інш., SOr, 39, 312). Меркаванні пра “турэцка-татарскі” характар патранімічнага суфікса ‑чук (гл. Бяднарчук, Stosunki, 120; Ліндэрт, ZPSS, 4, 81–87) не пераконваюць, бо зыходныя кампаненты названага суфікса вядомыя шырока ў славянскіх мовах, параўн. балг. Пе́търчо (памянш. ад Пе́тър) і ўласныя імёны тыпу Грыцу́к, Пятру́к і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэ́бці ‘драпаць’, ‘здзіраць, счышчаць’, ‘чысціць, абчышчаць (гародніну, рыбу)’, ‘чухаць’, ‘стругаць’, ‘трывожыць, непакоіць’. (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1, 4), скрэбці́ ‘тс’ (ТС), скрабсці́ (Касп., Варл., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрабці́ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Др.-Падб.), скрэ́сць (Гарэц., Др.-Падб., Ласт., Юрч.), скрэ́сці (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрэ́бціся ‘чухацца’ (Жд. 1). Укр. скребти́, рус. скрести́, скресть, славен. škrébati, дзеясловы з інш. ступенню чаргавання гл. на скрабаць. Роднасныя літ. skrebéti ‘шумець, шамацець, шастаць’, skrãbalas ‘бразготка’, ãtskrabasрэшткі’, лат. skrabt ‘скрэбці, скабліць, часаць, драпаць’, skrabstît ‘скрэбці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn), ст.-ісл. skrapa ‘драпаць, выкрэсліваць’, англ. scrape ‘скрэбці’, лац. scrobis ‘яма’ (гл. Фасмер 3, 656 з літ-рай; Новое в рус. этим., 210). Сной₁ (636) рэканструюе прасл. *skre(b)ti, якое ўзыходзіць да і.-е. *(s)kerb(h)‑ ‘рэзаць, аддзяляць вострым прадметам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руі́на, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (руі́ны, ‑ін). Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча. Было горка і цяжка мінчанам: Дзе быў горад — руіны адны. Астрэйка. Руіны ў горадзе паступова знікалі, горад аднаўляўся, залечваў раны. Хадкевіч. Яшчэ дыміліся руіны, Вайна грымела навакол, А ўжо твой голас сакаліны Мы сэрцам чулі, камсамол. Хведаровіч. // Разм. уст. Збудаванне, якое знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане. Падрыхтаваўшы ўсё да вечарыны, Яна [Альбіна] на рэчку выйшла і крадком Пераплыла на лодцы да руіны На беразе пад ясенем старым. З. Астапенка.

2. перан. Разм. Слабы, хворы ад старасці або якога‑н. перажывання чалавек. І што сталася з дзяўчыны! Што зрабіла з яе цьма? Адна форма, стан руіны, А Ганусі ўжо няма... Колас. Аднак зусім нелагічна падаваць Быкоўскага [дзеючую асобу камедыі «Паўлінка»] старою руінаю, у дадатак да ўсяго брыдкаю і дурною. Лужанін.

•••

Ляжаць у руінах гл. ляжаць.

[Лац. ruina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́ласць, ‑і, ж.

1. Здольнасць успрымаць знешнія раздражненні органамі пачуццяў. Чуласць пальцаў музыканта. □ [Нявідны] абярнуўся ў нежывога, страціўшага чуласць і прытомнасць чалавека. Колас. // Тонкае, вострае ўспрыманне. Вясна і праца выгналі з думак [Зосі] рэшткі хваравітай чуласці да ўспамінаў. Чорны. З чуласцю прыслухоўваецца .. [Ілька] да вясковых зыкаў, як скрыпяць вароты і стукаюць цапы, як спяваюць вясковыя, дзяўчаты. Каваль. // Адчувальнасць. Унутраная чуласць да навакольнага памагае герою зліць душу з прыродай, і, наадварот, тонкае адчуванне прыроды выклікае прыліў унутраных сіл і творчасці. Гіст. бел. сав. літ. Паэт валодае павышанай чуласцю да хараства жыцця, ён улюбёны ў родную прыроду, ва ўсё светлае, чыстае, высакароднае. Перкін.

2. Увага да людзей; спагадлівасць, спачувальнасць. Максім быў маўклівы, і за маўклівасцю яго недзе глыбока ў душы хавалася чуласць. Брыль. Максім Танк — паэт-лірык, які заўсёды вызначаўся чуласцю да гора і радасці народа. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацяру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Пацёртае сена, салома, тытунь і пад. Каля варот сакаталі куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху. Чорны. Лявон сярдзіта варушыцца ў сене: сухая пацяруха сыплецца за шыю. Сачанка. На дашчанай падлозе каля сцен .. паслана салома. Праўда, гэтая падсцілка была некалі саломаю. Цяпер гэта звычайная пацяруха. Якімовіч. Вецер выдзьмухваў з паперкі махорачную пацяруху. Быкаў. // Дробныя сыпкія рэшткі чаго‑н. Жаласна звінелі шыбы ў высокіх вокнах, і з люстры, з-пад столі, пасыпаліся струменьчыкі не то пылу, не то нейкай пацярухі. Лынькоў. // Пра сухі дробны снег. Шархаціць сухая снежная пацяруха на разгалістых елках, сцелецца злой пазёмкай па зямлі. Лынькоў. Вецер збірае ля кустоў гурбы снегу, б’е ў твар снежнай пацярухай. Дадзіёмаў.

2. перан. Разм. Што‑н. дробязнае, не вартае ўвагі. Кожны вечар я крукам праседжваю над арыгіналамі, выграбаючы з іх, як той дворнік, розную пацяруху. Сабаленка. [Кузьма:] — А тваё бандарства, браток, — драбяза, пацяруха адна. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)