то́нкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тонкага. Тонкасць сукна. Тонкасць віна. Тонкасць думкі.

2. звычайна мн. (то́нкасці, ‑ей). Самыя дробныя дэталі, асаблівасці. У давацца ў тонкасці. Паэтычныя тонкасці. □ Чалавек, які пазнаў тонкасці і тайны сваёй прафесіі, які любіць яе, укладвае ў яе ўсю сваю душу, заўсёды выклікае ў нас павагу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надгру́зачкі ’кавалачкі’:⇉разбʼиласʼа на надгрузачкʼи (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на+друзачкі ’на дробныя частачкі’, гл. друзачка; у выніку частага ўжывання з прыназоўнікам на адбылося яго нарашчэнне перад назоўнікам, з’яўленне ўстаўнога г — вынік дээтымалагізацыі і пераразлажэння (над‑грузачкі), пры гэтым устаўны гук узнікае на месцы марфемнага шва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парашок ’расцёртае на дробныя частачкі цвёрдае рэчыва; лекавае рэчыва пэўнай дазіроўкі ў раздробленым выглядзе’ (ТСБМ). Рус., укр. порошо́к, польск. proszek, чэш. prášek, серб.-харв. пра́шак, славен. prašek, балг. пра́шак ’тс’. Прасл. porchьkъ, дэмінутыў, утвораны з суф. ‑ьkъ ад porchъ (гл. порах) (Адносна словаўтварэння гл. SP, 1, 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссячы́ і ссе́кчы, ссяку́, ссячэ́ш, ссячэ́; ссячо́м, ссечаце́, ссяку́ць; ссек, -кла; ссячы́; ссе́чаны; зак., каго-што.

1. Моцным ударам (якой-н. вострай прылады) аддзяліць.

С. бярозу.

2. Пасячы на дробныя кавалачкі што-н.

С. буракі.

3. Знішчыць каго-, што-н., секучы шаблямі, мячамі.

Кавалерысты ссеклі атрад праціўніка.

4. Збіць, рассячы ў многіх месцах.

С. пугай карову.

Град ссек пасевы (пабіў).

5. Пра насякомых: пакусаць у многіх месцах.

Камары ссеклі рукі.

|| незак. ссяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Капе́йка ’адна сотая рубля і манета гэтай вартасці’, капейкідробныя разменныя манеты’, ’грашовыя сродкі’ (ТСБМ). З рус. копейка, якое з копейная деньга (XV ст.) — на манеце была выява князя на кані з дзідай у руцэ (съ копиемъ) < копьё (Фасмер, 2, 317; Шанскі, 2 (К), 303). Да кап’ё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абго́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тое, чым абгорнута што‑н. Цэлафанавая абгортка. □ [Мірон Іванавіч:] — Ад тае цукеркі хутка адна абгортка застанецца. Лынькоў.

2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльным покрывам акружаюць суквецце, а потым і плод у некаторых раслін. Пачаткі кукурузы пакрыты абгорткай з лісця. Спелы арэх лёгка аддзяляецца ад абгорткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жамяра́1 ’шалупінне’ (Касп.), ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 198), ’адходы ад воску’ (ашмян., З нар. сл., 208), ажаме́ры ’жамерыны’ (полац., Нар. сл., 76, 195), жамяру́ха (ашмян.) жэмухі ’адходы ад воску’ (рагач., З нар. сл., 208). Рус. калін., пск. жемёра, жемера́, жимера́, ’жамерыны’, ’адходы ад воску’, ’гушча ад кофе, чаю, квасу’, кур. жемери́ха ’жамерыны.’ Суфікс ‑ер‑а, ‑ʼар‑а мае, відаць, як і ‑ар‑а (Сцяц., Бел. нар. сл., 202), зборнае значэнне. Корань жем‑, жьм‑ прадстаўлены ў жаць2 і шэрагу іншых слоў (гл. жмаць). Першаснае значэнне ’адходы пры выцісканні’, як жаме́рыны (гл.).

Жамяра́2 ’драбяза (пра дзяцей)’ (вілейс., Жыв. сл., 78, 94). Рус. уладз. жемера́, жимера́ ’непаседа’. У выніку пераасэнсавання жамяра́1 (гл.): ’дробныя рэчыўныя адходы’ > ’драбяза наогул’ > ’дробныя дзеці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр. мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус. мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ. malėдробныя рыбкі’, лат. male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел. моль3, молька, рус. моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. і чаго. Раскрышыць нейкую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Пакрышыць пячэнне. Пакрышыць птушкам хлеба. // Нарэзаць дробнымі кавалачкамі што‑н. Пакрышыць бульбу на скрылікі.

2. Паламаць на дробныя часткі што‑н. Хлопец адбіваўся, пакуль не пакрышыў прыклад нямецкага карабіна. Шахавец. Калі.. [слана] не затрымаць, ён пакрышыць усе клеткі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ры, пор і пораў; адз. пора, ‑ы, ж.

1. Вельмі дробныя адтуліны потавых залоз на паверхні скуры чалавека і жывёл. У поры на пальцах і з тыльнага боку далоняў уеліся машыннае масла і метал. Б. Стральцоў. // Мікраскапічныя непатоўшчаныя месцы ў абалонках раслінных клетак, праз якія адбываецца абмен рэчываў паміж клеткамі.

2. Прамежкі паміж часцінкамі рэчыва.

[Ад грэч. poros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)