шафра́н, ‑у, м.

1. Культурная расліна сямейства касачовых з лінейным вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі; крокус.

2. зб. Высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа, як фарбавальнік харчовых прадуктаў у аранжава-жоўты колер, а таксама прымяняюцца ў парфюмерыі. Масла было такое духмянае і прыгожае з выгляду, што кабеты суседскія, пабачыўшы яго, казалі маёй маме: — Не хочаш праўду сказаць, ты яго шафранам падфарбоўваеш. Дубоўка.

3. Гатунак яблыкаў. Празрысты наліў, васковы шафран, зялёная пуцінка, рабрыстая буйная антонаўка, цёмна-чырвоная «цыганка» і іншыя гатункі яблык.. так густа ўсыпалі галіны, што амаль кожную з іх падтрымлівала падпора. Шамякін.

[Араб. za'frān.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малі́наўка1 ’заранка, Erithacus rubecula L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Мат. Гом.), рус. малиновка ’тс’. Да малі́на, малі́навы (гл.). Названа паводле чырвонага колеру брушка птушкі. Гэта значэнне і ў лац. rubecula.

Малі́наўка2 ’летняя яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’гатунак бульбы’ (гом., Мат. Гом.) названа паводле чырвонага колеру. Да малі́на (гл.). Аналагічна малі́наўка, маліноўка ’малінавая хустка’ (староб., ДАБМ, к. 332; Касп., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тузінак, ст.-бел. тузинокъ, тузынокъгатунак сукна’: сукна тузинку локти пять (1680 г., ГСБМ), параўн. смал. тузинок ‘сукно дрэннай якасці’ (Бел.-рус. ізал.). З польск. tuzinek, tuzynek ‘сукно сярэдняга гатунку’, вытворнага ад tuzin (Брукнер, 585), гл. тузін. Сюды ж ст.-бел. тузинковый: сукна тузинкового локтей пять (ГСБМ) з польск. tuzinkowy ‘зроблены з тузінку’, ‘звычайны, просты, абы-які, дрэнны’, апошняе значэнне, відаць, з-за масавай вытворчасці ці продажу вялікімі партыямі (тузінамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веташ ’старызна, рыззё’ (КТС), укр. ветошь (запазычана з рус. ветошь; гл. Цімчэнка, 276), рус. ветошь і вётошь: варон. ’папар’, пск. ’няўдобіца’, алан. ’зарослая лесам паляна’, паўн.-рус. ’леташняя трава’, арханг. ’дробны бярэзнік’, ст.-рус. ветошь ’старое рыззё, трухлявасць’ (з XI ст.); ’гатунак тканіны з рэдкай асновай’ (з XVII ст.), ст.-слав. ветъшь. Беларускае слова запазычана з рус. мовы (< ц.-слав. ветъшь < прасл. vetъxъ; Фасмер, 1, 307; Шанскі, 1, В, 79; БЕР, 1, 139; Праабражэнскі, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гала́нка ’парода кароў, курэй’ (БРС). Параўн. рус. гола́нка, гала́нка, якое азначае ’галандскую гародніну’, а таксама ’пароду курэй, кароў, гатунак селядца і г. д.’ З гала́ндка < гол(л)андка; ад назвы краіны. Сюды ж і гала́ндка ’грубка’ (Сцяшк. МГ), рус. гала́нка ’тс’. Назва ўзнікла на базе словазлучэння тыпу голландская печь з дапамогай суфікса ‑к(а). Гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 118. Прынамсі, для назвы ’грубкі’ крыніцай бел. слова з’яўляецца, магчыма, рус. назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́нскі ў выразе люнскае сукно ’замежны’ (Нас.), ст.-рус. лунское (лундское) сукно ’англійскае сукно’, лундышъ, лундушъ, люндышъ, ст.-чэш. Lúnský, ст.-польск. luneński, luński, lundysz — усе з с.-ням. lundisch, устар. lündsch, lünsch ’англійскае сукно з Лондана < Lunden ’Лондан’. Бел. назва ўзята з польск. luńskie sukno. Насовіч (275) памылкова выводзіць гэты прыметнік з назвы горада Лейдэн. Ст.-бел. люндышъ, лундышъ, люндишъгатунак сукна’ (1578 г.) запазычаны са ст.-польск. lundysz (Булыка, Лекс. запазыч. 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́ша ’кулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́льба ‘ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), ‘паляўнічая зброя’ (Пятк. 1), стрэ́лбла ‘тс’ (рэч., Яшк. Мясц.), стральба́ ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр.). Параўн. укр. стре́льба ‘тс’, польск. strzelba ‘тс’, якое, па сведчанні Брукнера (522), першапачаткова значыла ‘страляніна’, а ‘гатунак зброі’ пачало абазначаць з XVII ст. Рэгіянальная інавацыя, магчыма, узнікшая на базе польскай мовы, параўн. польск. strzelba ‘страляніна, кананада’, балг. стрелба́ ‘стральба’, макед. стрелба ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіню́ха ‘лучына з абалоны хвоі’ (Шат., Байк. і Некр.), ‘драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ‘тонкія і вузкія дошчачкі (лучына) для тынкоўкі сцен’ (Нар. сл.), сіню́чына ‘тс’ (Бір. дыс.), сіня́к ‘горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі’ (Нар. сл.), сіню́шка ‘лучына пад тынкоўку’ (З нар. сл.), сі́ні ‘аб пацямнелых дошках’ (Ян.), сіні́ца ‘лучына з пасінелай драўніны’ (Мат. Маг.). Да сіні, таму што не насычаная смалой абалонка дрэва хутка набывае шэра-попельны колер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэмп1 ‘ступень хуткасці, развіцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), те́мпо ‘тс’ (Вруб.). Еўрапеізм, пранікненне праз рускую мову (темп), дзе з XVIII ст. выводзіцца з ням. Tempo ці непасрэдна з італ. tempo < лац. tempus ‘тс’ (Фасмер, 4, 41; Арол, 5, 59); беластоцкае слова праз польск. tempo ‘тс’ таго ж паходжання.

Тэмп2гатунак бульбы’ (Брасл. сл.), тэ́мпа ‘тс’ (слонім., Расл. св.). Ад рэгіянальных варыянтаў назваў гатунку, першапачаткова тэмп (БелСЭ, 2, 464), гл. тэмп1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)